Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мараканскія махляры асвоілі беларускую мову


Абанэнтам сотавага апэратара Velcom прыйшла спам-рассылка ў выглядзе СМС на беларускай мове з Марока.

«СМС з тэкстам „Патэлефануйце мне тэрмiнова“ з доўгага незнаёмага нумара з кодам +212 нашым абанэнтам прыйшлі з Марока. Гэта была масавая спам-рассылка», — паведамілі Інтэрфаксу ў даведачна-інфармацыйнай службе сотавага апэратара.

«Гэта адзін зь відаў махлярства. Мы просім нашых абанэнтаў ігнараваць паведамленьне, бо за званок на гэты нумар у вас сьпішуць грошы», — папярэдзілі прадстаўнікі Velcom.

Яны адзначылі, што хвіліна званка на гэты нумар, у залежнасьці ад тарыфнага пляну абанэнта, будзе каштаваць ад 9960 беларускіх рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG