Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз не адправіў на крымскі рэфэрэндум ніводнага назіральніка


Эўрапейскі Саюз не зьбіраецца прызнаваць вынік «рэфэрэндуму», які праходзіць сёньня ў Крыме.

Пра гэта паведамілі на старонцы European Union in Ukraine у Фэйсбуку.

«Гэты „рэфэрэндум“ зьяўляецца неканстытуцыйным, таму на гэтым незаконным акце няма ніякіх назіральнікаў ЭЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Грамадзяне Эўразьвязу, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Крыме і якія могуць камэнтаваць „рэфэрэндум“ — не прадстаўляюць Эўрапейскі Зьвяз», — удакладняюць у арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG