Ашурак заявіў старшыні камісіі, што гэта не няпраўда, але яму патлумачылі, што такія дадзеныя ім далі зь міліцыі.
Паводле Ашуркі, ён ніколі ў жыцьці не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, праўда, двойчы меў спагнаньні па адміністрацыйных справах. Адно зь іх за ўдзел у Плошчы 2010-га году і другое за ўдзел у сьвяткаваньнях юбілею паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы ў 2013-м.
Ашурак сьцьвярджае, што камісія ня мела права ўносіць пра яго такія зьвесткі, паколькі адміністрацыйнае спагнаньне не зьяўляецца судзімасьцю.
Дакладна тое ж самае патлумачыў Свабодзе і юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Ўладзімер Лабковіч. Ён таксама дадаў, што такія дзеяньні выбарчай камісіі зьяўляюцца парушэньнем дзейснага выбарчага заканадаўства. У сваю чаргу Ашурак лічыць, што гэта магло быць зроблена наўмысна.
«Зразумела, што я кандыдат ад БНФ і супраць мяне можна напісаць што заўгодна, каб выставіць у непрывабным выглядзе перад выбарцамі. Да таго мае супернікі на выбарах — людзі ад улады. Але ў нас мястэчка невялікае і ўсе добра ведаюць і мяне і тых, хто разам са мной балятуецца», — кажа Ашурак.
Вітольд Ашурак кажа, што не зьбіраецца гэта пакідаць проста так, ён мае намер напісаць скаргі ў адпаведныя ворганы, а таксама падаць у суд на вінаватых.