На Магілёўшчыне публічнай агітацыйнай актыўнасьці кандыдатаў на дэпутацтва не назіраецца. Некаторыя з вылучэнцаў толькі цяпер займелі агітацыйныя матэрыялы. У некаторых узьніклі праблемы з друкам улётак. Некаторыя апазыцыянэры выкрываюць малавядомыя факты зь біяграфіяў іншых кандыдатаў на дэпутацтва.
Пра праблемы з друкам улётак заяўляе кіраўнік абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў. Паводле яго, крамолу ў агітацыйных матэрыялах шасьці магілёўскіх партыйных вылучэнцаў на дэпутацтва ўгледзелі ў друкарні. У чым крамола — партыец цьвердзіць, што яму не патлумачылі. Ён мяркуе, што ідэолягаў напружыў тэкст, дзе згадваўся Аляксандар Лукашэнка і патрабаваньне свабодных і чэсных выбараў.
«Патрабуем чэсных выбараў! Лукашэнка — гэта тупік. Выхад з тупіка — гэта чэсныя выбары», — цытуе Ўладзімер Шанцаў фрагмэнт тэксту, які даў падставу ідэолягам не друкаваць улёткі. Актывіст працягвае:
«Яны пайшлі шляхам цэнзуры. Хоць у нас яе афіцыйна няма. Яна пад забаронай. Там яшчэ быў лёзунг „Патрабую чэсных выбараў“ і заклік да выбарцаў — апусьціць у скрынку незапоўнены бюлетэнь».
Улёткі актывістам АГП усё ж раздрукавалі, кажа Ўладзімер Шанцаў, замяніўшы «крамольны» тэкст на адной са старонак іншым — пра замежныя вайсковыя базы. Паводле партыйца, там заяўлена: «Не расейскім базам на беларускай зямлі» і тлумачацца прычыны, чаму партыя патрабуе вываду расейскіх войскаў зь Беларусі і выхаду з арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
«І якраз у нас гэта выйшла добра — тут жа прыляцелі расейскія самалёты ў Бабруйск», — кажа Ўладзімер Шанцаў.
У райцэнтры Горкі тым часам улёткі без выходных зьвестак далі падставы выбарчай камісіі папярэдзіць незалежнага кандыдата на дэпутацтва Андрэя Бажко. Вылучэнец цьвердзіць, што ня мае дачыненьня да тых улётак, і заяўляе, што супраць яго рыхтуецца правакацыя. «Я ўлёткі не вырабляў, акрамя тых, якія замоўленыя ў мяне адмыслова праз выбарчы рахунак», — даводзіць кандыдат.
Паводле яго, у выбарчай камісіі яму паказалі толькі адну ўлётку, невядомую яму, але падобную да тых, якія цяпер у друку: «Яны заяўляюць, што гэта не адзінкавы выпадак, і будуць разьбірацца, нават страшаць зьняцьцем з выбараў. Гэта правакацыя. Проста правакацыя. Усё ідзе да таго, каб зьняць мяне з выбараў — тым больш канкурэнты ў мяне ня надта моцныя», — заяўляе Андрэй Бажко.
А вось у Шклове намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў вінаваціць мясцовыя ўлады ў парушэньні выбарчага заканадаўства. Ён дамагаецца, каб у інфармацыйных матэрыялах пра кандыдатаў на дэпутацтва ў райсавет зьмяшчалася інфармацыя пра іхную судзімасьць. Адзін такі вылучэнец меў судзімасьць, пра якую, аднак, афіцыйна ня згадваюць. Партыец апавядае:
«На пасадзе старшыні раённага савету да гэтай пары знаходзіцца чалавек, які зьдзейсьніў злачынства. Быў за яго асуджаны, але ня быў пазбаўлены статусу дэпутата. Прозьвішча гэтага чалавека Паўловіч. І ён зноўку вырашыў вылучацца. Прэтэндуючы на ролю старшыні раённага савету».
Паводле Кастусёва, у раённай пракуратуры не адмаўляюць факту судзімасьці Міхаіла Паўловіча, але мясцовая раённая газэта ўпарта не падае пра тое зьвестак, хоць і мусіць, заяўляе партыец.
Сам Рыгор Кастусёў ня ўдзельнічае ў выбарах. Ён зазначае, што разабрацца зь біяграфіямі вылучэнцаў на дэпутацтва ў райсавет яго просяць мясцовыя выбарцы. Пасьля такіх зваротаў партыец вырашыў на прыкладзе Шклоўскага раёну паказаць усяму беларускаму грамадзтву, як адбываюцца выбары і каго ўлада занесла ў сьпісы дэпутатаў. Такіх жа выпадкаў зь неапублікаванымі зьвесткамі пра судзімасьць і на Магілёўшчыне шмат, дый у іншых рэгіёнах краіны таксама.