1. Асабіста мне заўжды цікавей пачуць, што пра важныя для ўсіх палітычныя справы кажуць не палітыкі і палітолягі, а – паэты, мастакі, філёзафы. Бо яны прадстаўляюць нашу культуру, гэта значыць, нашу краіну і народ, і мы можам пачуць, як бы што нашы краіна і народ думаюць, напрыклад, пра Крымскую вайну. На мінулым тыдні сайту Свабоды пашанцавала з такім выказваньнем – гэта слова Сяргея Харэўскага (мне толькі назва не спадабалася, я б назваў цытатай з тэксту па-расейску: «Разочаровали...»). Выказваньне пра палітыку чалавека культуры заўсёды крыху мастацкае і таму крыху заварожвае. А гэта значыць, ніхто ня будзе зь ім спрачацца, па ім толькі будуць зьвяраць сваю пазыцыю альбо браць гэтую пазыцыю як сваю. Бо гэта, паўтаруся, як бы думка тваёй краіны і твайго народу.
2. А вось, дарэчы, і сам народ – у падтрымку маіх словаў выказваецца на тэму «Чаму ніводная краіна сьвету не падтрымала Расею ў новай Крымскай вайне?» Гучыць пытаньне вельмі сур'ёзна і нават страшнавата, але мінакоў на вуліцах Бабруйску гэтай напускной сур'ёзнасьцю не падманеш. Ім усё ясна. Такое адчуваньне, што цераз аднаго яны ўжо чыталі словы Харэўскага на сайце Свабоды. Раю гэты відэаролік, асаблівы тым, каму бракуе пазытыву.
3. Ці чыталі вы ў Сяргея Навумчыка пра нобэлеўскую прэмію міру для Лукашэнкі? Ня жарт, а цалкам сур'ёзнае дапушчэньне. Ня верыце? Пачытайце. Аказваецца, можа быць такое выказваньне! І што цікава! Ні з Навумчыкам нічога не адбылося, ні зь Беларусяй, ані з Лукашэнкам. З намі нічога не адбываецца, ні на кроплю не зьмяняецца ані сьветапогляд наш, ані думкі, ну зусім нічога. Але нешта зьмянілася звонку, у зусім іншым месцы. І – бац! Навумчык піша тое, чаго б «ніколі ў жыцьці» не напісаў. Неверагодна!
(Скажу вам па сакрэце, што гэта проста такі літаратурны прыём – парадаксальнае збліжэньне. Бяз гэткіх збліжэньняў нашых тэкстаў папросту ніхто б не чытаў.)
4. Украіна не адпускае... Ускосна зь ёй зьвязаны і скандал тыдня на нашым сайце. Пасол Расеі ў ААН Чуркін назваў ідэолягам украінскіх нацыяналістаў Шушкевіча (відавочна, зблытаўшы яго з Шухевічам). У адказ Станіслаў Шушкевіч назваў Чуркіна казлом. Здавалася б, што тут яшчэ дадаць. Але ўся справа ў кантэксьце. За «агаворкай Чуркіна» стаіць уся формула адносінаў сёньняшняй Расеі да ўсіх яе ўчорашніх «братоў» – украінцаў, беларусаў... Гэтая формула (уключыце расейскія тэлеканалы) – нянавісьць, замяшаная на хлусьні і гістарычным невуцтве. А што адкажаш на нянавісьць?.. Таму Станіслаў Шушкевіч абраў цалкам адэкватную форму адказу, амаль літаральна працытаваўшы клясыка, беларускага паэта 19-га стагодзьдзя Янку Лучыну: «Казёл ты, больш нічога».
5. Ад скандалу лягічна ўзьняцца да спакойных жанраў, напрыклад, да асьветнага. Чым на сайце Cвабоды мы можам папоўніць свае веды? Маю ўвагу прыцягнулі два матэрыялы пра Крым – пра тое, як паўвостраў ледзь ня стаў габрэйскай аўтаноміяй у СССР, і пра тое, наколькі сёньня Крым залежыць ад Украіны (энэргетычна, транспартна, турыстычна...) – цікавы малюнак.
6. Мінулы тыдзень адбывалася разьвітаньне з Рыгорам Барадуліным. Шмат хто ў сеціве зьвярнуў увагу, што ў СМІ з гэтай нагоды нагаварылі нямала лухты, кшталту – сышоў апошні тытан, апошні паэт, ледзь не апошні беларус... Яно зразумела, што сказаць пра Барадуліна нешта адначасова вялікае і незацёртае, што б уражвала, вельмі няпроста. Таму сярод іншых матэрыялаў тыдня на гэтую тэму найлепшым назаву самы праўдзівы і арыгінальны – фотагалерэю «Рыгор Барадулін».
7. Што звычайна чытаюць «у канцы»? Слушна, анэкдоты. Мы сабралі ў сеціве найлепшыя показкі пра Крымскую вайну і ня лічым, што сьмяяцца з гэтай вайны непрыстойна. Прынамсі, пакуль там не прагучала ніводнага стрэлу.
– Віктар Фёдаравіч, як гэта Ўладзімер Уладзімеравіч напаў на Ўкраіну?
– Я яго папрасіў...
– А як вы да гэтага дадумаліся?
– Ён мяне папрасіў...