Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, колькі ўцекачоў з Украіны папрасілі прытулку ў Беларусі пасьля пачатку палітычнага крызісу, амбасадар заявіў, што яму невядома ніводнага такога выпадку.
«Украінскі бок расцэньвае дзеяньні расейскага боку як агрэсію, якую неабходна спыніць», — заявіў 5 сакавіка амбасадар Ежэль. Дыплямат, які мае вайсковае званьне адмірала і раней займаў пасаду міністра абароны Ўкраіны, адзначыў:
«Ня трэба казаць гэтага слова — „імгненна“. Войскі імгненна не выводзяцца. Трэба плянава, павольна вывесьці войскі з тэрыторыі Ўкраіны. Ня можа быць дэмакратыі на штыках. Ня можа! Калі заўтра штыкі, то пасьлязаўтра будзе і партызанская вайна. І гэтак далей, і гэтак далей. Пачаць ваенныя дзеяньні —проста, спыніць — вельмі цяжка... У выпадку рэальных ваенных дзеяньняў пераможцаў ня будзе. Будуць сьлёзы, горыч і страты».
Амбасадар Ежэль заявіў, што ў Крыме ідзе шалёны ціск на ўкраінскіх вайскоўцаў:
«Працягваюцца актыўныя спробы прымушаць вайскоўцаў з Узброеных сілаў Украіны адмовіцца ад прысягі, скласьці зброю і перайсьці на бок Узброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі альбо сэпаратыстаў так званага „ўраду Крыму“. Ну вы можаце сабе ўявіць, што гэта такое?! Я сабе ўяўляю, каб кіраўнік нейкай аўтаноміі Расеі, нават легітымны (чыста ўмоўны прыклад — Татарстану альбо Габрэйскай аўтаномнай вобласьці), раптам заявіў пра тое, што ён падпарадкоўвае сабе Ўзброеныя сілы ды ўсе іншыя сілавыя структуры на ягонай тэрыторыі. Я ўяўляю рэакцыю, якая была б з боку Расейскай Фэдэрацыі. А калі б ён яшчэ раптам папрасіў дапамогі ў каго-небудзь...»
Кіраўнік дыпмісіі назваў «адкрытай хлусьнёй» заявы расейскіх чыноўнікаў і журналістаў пра нібыта перасьлед расейскамоўнага насельніцтва ва Ўкраіне, з-за чаго яно нібыта сотнямі тысяч пакідае краіну. Гэтыя словы далі мне падставу спытацца: колькі грамадзянаў Украіны зьвярталіся ў амбасаду з просьбаю дапамагчы ім уладкавацца ў Беларусі?
Амбасадар Ежэль на гэта адказаў:
«Ні-во-дзін грамадзянін Украіны не зьвяртаўся да мяне з просьбай дапамагчы ў пераезьдзе ў Беларусь і ў працаўладкаваньні тут. Можна розныя міты ствараць на гэтай глебе. Вось гавораць, што па Ўкраіне ходзяць узброеныя бандыты, бандэраўцы. Вельмі дзіўная рэч атрымліваецца. Калі чалавек любіць сваю радзіму, то ў Расеі ён — патрыёт, ва Ўкраіне ён — бандэравец.
Шчыра кажучы, трэба хаця б вывучыць, хто такі Бандэра і за што ён ваяваў. Папракаюць нас — „нацыяналісты“. Калі ты любіш сваю Радзіму, чаму ты нацыяналіст?!»
«Абсалютна правільным» назваў амбасадар Ежэль рашэньне новых украінскіх уладаў аб прысваеньні забітым на Майдане званьня Героя Ўкраіны. Сярод іх і беларус Міхаіл Жызьнеўскі:
«Я лічу, што гэта абсалютна правільнае рашэньне. Гэтыя людзі стаялі за праўду. Яны былі жывымі мішэнямі, якіх расстрэльвалі. Ёсьць ашаламляльныя лічбы, калі з 25 забітых 9 былі забітыя стрэлам у левае вока. Гэта ж трэба было так мэтадычна, спакойна зь нейкага свайго логава снайпэру проста страляць, груба кажучы, балавацца і цэліць у левае вока.
Я думаю, калі такая падзея адбудзецца, то, як у нас гавораць, „узнагарода знойдзе героя“. І ўсё, што з гэтай узнагародай зьвязанае, сама ўзнагарода, ушанаваньні і льготы будуць дадзеныя бацькам гэтага грамадзяніна Беларусі».

Вельмі дзіўная рэч атрымліваецца. Калі чалавек любіць сваю радзіму, то ў Расеі ён — патрыёт, ва Ўкраіне ён — бандэравец