Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў: Масква ня можа загадаць салдатам у Крыме вярнуцца на базу


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў праводзяць перамовы ў Парыжы на тле дыпляматычных намаганьняў аслабіць напружанасьць ў сувязі з крызісам ва Ўкраіне.

Лаўроў, выступаючы ў Мадрыдзе напярэдадні перамоваў, абвінаваціў у крызісе Захад, які падтрымліваў украінскіх антыўрадавых дэманстрантаў.

«Мы перакананыя, што корань усіх праблемаў у тым, што сусьветная супольнасьць своечасова не змагла дружна адрэагаваць на антыўрадавыя пратэсты, якія ажыцьцяўляліся праз грубае парушэньне закону Ўкраіны ўзброенымі людзьмі, наадварот — гэтыя пратэсты падтрымліваліся і нават заахвочваліся».

Лаўроў заявіў, што Масква ня можа загадаць салдатам у Крыме вярнуцца на базу, таму што гэта сілы «самаабароны», а не рэгулярныя расейскія войскі.

«Мы ім загадаў не даем. Яны ад нас загадаў не атрымліваюць. А што тычыцца вайскоўцаў Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі, то яны знаходзяцца ў месцах сваёй дыслякацыі. Так, былі прынятыя дадатковыя асаблівыя захады падвышанай пільнасьці для гарантаваньня бясьпекі базаваньня Чарнаморскага флёту».

Лаўроў таксама сказаў, што ўкраінскія і крымскія ўлады павінны вырашаць, ці варта запрасіць міжнародных назіральнікаў у Крым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG