Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры мэты ўкраінскага візыту Эштан


Кэтрын Эштон
Кэтрын Эштон

Ціск на Крэмль з боку Захаду, каб спыніць вайсковую акупацыю ўкраінскай тэрыторыі, працягваецца.

Эўразьвяз распачаў падрыхтоўку санкцыяў, і спадзеў, што яны ня будуць уведзеныя, хутка гасьне. Адначасова ва Ўкраіну прыбываюць прадстаўнікі аўтарытэтных краінаў ды арганізацыяў, каб палітычна і на справе засьведчыць сваю падтрымку. Пасьля старшыняў брытанскага і амэрыканскага зьнешнепалітычных ведамстваў сёньня ў Кіеў прыедзе Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

На фоне максымальнай напружанасьці паміж Масквой і Кіевам лідэры краінаў Захаду ўголас выказваюць падтрымку сувэрэннасьці і цэласнасьці Ўкраіны. Вашынгтон, на знак пратэсту супраць парушэньня Расеяй міжнародных пагадненьняў, прыпыніў зь ёй усякую вайсковую супрацу і заклікае да ізаляцыі. Са свайго боку, Масква кажа, што пакідае за сабой права выкарыстоўваць сілу ў выпадку беспарадкаў і на ўсходзе Ўкраіны. Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін недвухсэнсоўна заяўляе, што паважаць Будапэшцкі мэмарандум у частцы гарантыяў сувэрэнітэту і бясьпекі Ўкраіны ягоная краіна намеру ня мае.

Нам кажуць: «Не, гэта не антыканстытуцыйны пераварот, ня збройны захоп улады. Гэта была рэвалюцыя». А калі (ва Ўкраіне) рэвалюцыя, то мне складана не пагадзіцца зь некаторымі нашымі экспэртамі, якія лічаць, што на гэтай тэрыторыі ўзьнікае новая дзяржава — так, як было пасьля руйнаваньня Расейскай імпэрыі сьледам за рэвалюцыяй 1917 году. А з гэтай дзяржавай мы ніякіх абавязваючых дакумэнтаў не падпісвалі«, — кажа лідэр Расеі.

Тым часам кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан, як і іншыя прадстаўнікі Захаду, сваім прыездам да Кіева асабіста намагаецца засьведчыць тое, што аспрэчвае Крэмль, а менавіта — легітымнасьць цяперашняга ўкраінскага ўраду.

Як паясьняе Радыё Свабода старшы дасьледчык амэрыканскага Фонду Маршала Тэмуры Якубашвілі, першая, сымбалічная і палітычная мэта яе візыту — прызнаньне законнасьці ўкраінскай улады, знак падтрымкі і салідарнасьці. Другі бок візыту Эштан зьвязаны з пытаньнем эканамічнай і фінансавай дапамогі, якую ЭЗ можа аказаць Украіне ў гэты цяжкі час. Аднак галоўная мэта прыезду лідэра эўрапейскай дыпляматыі — трэцяя, кажа экспэрт. Яна тычыцца акупацыі Ўкраіны расейскамі войскамі і спадзяваньняў Эўропы на тое, што супрацьстаяньне не перарасьце ў грузінскі сцэнар 2008 году, калі пачалася вайна. А сытуацыя ўжо сёньня яго вельмі нагадвае, штопраўды, ня жнівень, а травень 2008 году, — кажа Тэмуры Якубашвілі.

«Нават найменшых адхіленьняў ад пляну (Расеі ў Грузіі) немагчыма заўважыць. Аднак я б сказаў, што гэта Грузія ўвесну, а ня ўлетку 2008-га. Тады расейскія войскі ўвайшлі ў Абхазію і штосьці там рамантавалі, праводзілі вучэньні. Тады яшчэ ў нас быў шанец пазьбегнуць вайны. Таму сусьветныя лідэры павінны гэтага дасягнуць і дамагчыся вывядзеньня незаконных вайсковых фармаваньняў Расеі з тэрыторыі Ўкраіны», — засьцерагае экспэрт.

У той жа час эўрапейская садружнасьць дала Крамлю час да чацьвярга, каб адклікаць свае войскі ў казармы. Інакш усе перамовы ды эканамічныя пагадненьні, якія рыхтуюцца з расейцамі, будуць заблякаваныя. Найбольшага эфэкту чакаюць ад спыненьня візавай лібэралізацыі і магчымага замарожваньня індывідуальных актываў высокіх расейскіх чыноўнікаў, паясьніў мясцовай прэсе бэльгійскі міністар замежных спраў Дыд’е Рэйндэрс.

Першае, чаго дамагаецца ад ЭЗ прэзыдэнт Пуцін, — скасаваньне візаў. Таму мы дакладна нацэленыя на магчымасьць спыненьня гэтых перамоваў, калі дээскаляцыі ня будзе. Апроч агульных эканамічных абмежаваньняў, ЭЗ можа яшчэ і забараніць візы асобным пэрсонам ці накласьці арышт на іхнія фінансавыя рахункі, адкрытыя на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу", — засьцерагае экспэрт Дыд’е Рэйндэрс.

У чацьвер у Брусэлі на запрашэньне старшыні Эўрапейскай рады Гэрмана ван Ромпэя адбудзецца пазачарговая сустрэча старшынь дзяржаваў і ўрадаў ЭЗ, на якой будуць абмяркоўваць сытуацыю ва Ўкраіне і магчымыя санкцыі ў дачыненьні да Расейскай Фэдэрацыі. На саміт запрошаны і Арсені Яцанюк, кіраўнік ураду Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG