Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Ўкраіны прыведзеная ў баявую гатоўнасьць


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны Аляксандар Турчынаў увёў сёньня ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) аб прывядзеньні Ўзброеных сілаў краіны ў поўную баявую гатоўнасьць.

Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе, якая праводзіць сёньня пасяджэньне пры зачыненых дзьвярах, паведаміў сакратар РНБА Андрэй Парубій. Ён зачытаў рашэньне Рады па абароне, прынятае ў суботу ўвечары. Адзін з пунктаў гэтага рашэньня датычыць даручэньня міністэрства абароны Украіны арганізаваць і правесьці вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі. Акрамя таго, РНБА даручыла МЗС «неадкладна» зьвярнуцца да зьнешнепалітычных ведамстваў краін-падпісантаў Будапешцкага мэмарандуму — ЗША і Вялікабрытаніі — з заклікам забясьпечыць бясьпеку Украіны.

Агенцтва «Інтэрфакс» і РІА «Навіны» сёньня паведамілі, што дысьлякаваныя ў Крыме ўкраінскія вайскоўцы масава пакідаюць свае часткі і падаюць рапарты аб звальненьні. Паведамляецца таксама, што многія былыя пераходзяць на бок уладаў Крыму, а кінутыя арсэналы і тэхніка бярэцца пад кантроль так званых атрадаў самаабароны рэгіёну.

Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных справаў Украіны Арсен Авакаў сьцьвярджае, аднак, што ўсе вайсковыя часткі Крыму другія суткі знаходзяцца ў рэжыме падвышанай баявой гатоўнасьці. На сваёй старонцы ў Facebook Авакаў паведаміў, што ў частцы ўнутраных войскаў у Крыме прыбылі групы расейскіх вайскоўцаў, якія заявілі, што іх мэта — ахоўваць часткі «ад экстрэмістаў». Расейскіх салдатаў апавясьцілі, што ўкраінскія вайсковыя часткі ня маюць патрэбу ў іх «абароне», таксама іх папярэдзілі, што ў выпадку несанкцыянаванага пранікненьня на тэрыторыю вайсковай часткі будзе прымяняцца баявая зброя ў адпаведнасьці са статутам каравульнай службы, піша Авакаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG