Ён выступіў з заявай, у якой, у прыватнасьці, сказаў:
«Настаў час мне сказаць аб тым, што я маю намер працягваць барацьбу за будучыню краіны, супраць тых, хто страхам і тэрорам спрабуе яе ўзяць пад кантроль.
Ніхто мяне ня скінуў. Я быў вымушаны пакінуць Украіну пад непасрэднай пагрозай жыцьцю, майму і маіх блізкіх.
Уладу ва Ўкраіне захапілі нацыяналістычныя, прафашысцкія малойчыкі.
Выйсьце — выкананьне ўсяго таго, што было абумоўлена дамовай паміж апазыцыяй, а таксама прадстаўнікамі Нямеччыны, Польшчы і Францыі, а таксама Расеі. Неадкладнае заканчэньне канстытуцыйнай рэформы, якая б ураўнаважыла паўнамоцтвы прэзыдэнта і парлямэнту. Далей — прэзыдэнцкія выбары ў сьнежні 2014 году. Важна правесьці расьсьледаваньне трагічных падзеяў. Неадкладная здача незаконнай зброі, разблякіроўка вуліц і плошчаў. Узброеныя людзі павінны сысьці з вуліц украінскіх гарадоў.
Павінны быць улічаныя інтарэсы ўсіх рэгіёнаў Украіны. Нам будзе цяжка выходзіць з гэтага крызісу. Тыя разбурэньні і ахвяры, якія былі — гэта сьледзтва гэтага крызісу. Гэта вынік безадказнай палітыкі Захаду, які патураў Майдану. Трэба правесьці рэфэрэндум аб канстытуцыйным ладзе і будучыні Ўкраіны».
Пасьля заявы Януковіч адказваў на пытаньні журналістаў.
Камэрсант: Вам за нешта сорамна?
Януковіч: Сорамна. Я хачу папрасіць прабачэньня ў вэтэранаў, у народу за тое, што ў мяне не хапіла сілаў захаваць стабільнасьць і не дапусьціць тое бязьмежжа, якое цяпер творыцца ў краіне.
Што, па-вашаму, далей адбудзецца ў Крыме і чаму вы ў Растове?
У мяне недалёка ад Растова жыве стары сябар. Я прыехаў, каб у яго знайсьці часовы прытулак.
У Крыме цяпер ідзе нармальная рэакцыя на бандыцкі пераварот, які адбыўся ў Кіеве. Гэты пераварот зрабіла купка радыкалаў супраць 45 мільёнаў народу Ўкраіны. Крымскія жыхары ня хочуць і ня будуць падпарадкоўвацца бандытам і бандэраўцам. Я думаю, што крымчане мяне чуюць, і я зьвяртаюся да іх з просьбай не дапусьціць кропвапраліцьця, і як дзейны прэзыдэнт заяўляю, што Крым павінен застацца ў складзе Ўкраіны.
Тэлеканал Украіна, Алена Шаўчук: Ці зьбіраецеся вы прасіць вайсковай падтрымкі ў Расеі?
Сорамна зьвяртацца па падтрымку. Украіна павінна застацца адзінай і непадзельнай. Я вярнуся ва Ўкраіну, як толькі будзе гарантаваная мая бясьпека і маёй сям’і.
Як вы дабраліся да Расеі і ці сустракаліся вы з прэзыдэнтам Пуціным? Вы сказалі, што будзеце змагацца за будучыню Ўкраіны, але ці ведаеце, што дэпутаты Партыі рэгіёнаў называюць вас здраднікам? Як вы ставіцеся да фактычнай анэксіі Крыму, якую цяпер робіць Расея?
У Расею я трапіў дзякуючы патрыятычным афіцэрам, якія дапамаглі мне захаваць жыцьцё.
Я не сустракаўся з Пуціным. Я зь ім пасьля таго, як трапіў на тэрыторыю Расеі, гаварыцў па тэлефоне. Мы дамовіліся сустрэцца, калі ў Пуціна будзе магчымасьць. Калі гэта адбудзецца, я ня ведаю.
З чым зьвязана пераддэфолтнае становішча Ўкраіны? Кажуць, што вы і вашыя калегі вывелі грошы ў афшоры.
Ніводзін экспэрт ня будзе адмаўляць, што такі стан зьявіўся пасьля таго, як ва Ўкраіне пачалася нестабільнасьць і мы страцілі такога важнага партнэра, як Расея. Мы рыхтаваліся да выбараў 2015 году, мы давалі абяцаньні сацыяльныя і мы б гэта зрабілі. Цяпер у крызісе вінаватыя тыя, хто прыйшоў да ўлады, і тыя, хто імі камандуе, відавочна і схавана, у тым ліку і захад, і асабліва Злучаныя Штаты Амэрыкі, якія патуралі Майдану і апекаваліся ім.
Як вы будзеце змагацца? Якімі мэтадамі?
Як толькі ў мяне будзе рэальная магчымасьць, будуць створаныя ўмовы і будуць адпаведныя гарантыі маёй бясьпекі з боку ў тым ліку і міжнародных пасярэднікаў, я тут жа вярнуся ва Ўкраіну. Я бачу шляхі выхаду з крызісу. Пагадненьне было падпісана. Мы павінны вярнуцца да гэтага пагадненьня з двух бакоў. Яго невыкананьне ляжыць на сумленьні Захаду.
Учора швэйцарскі ўрад паведаміў, што вашы і вашых сыноў і некаторых вашых паплечнікаў рахункі арыштаваныя і супраць вашых сыноў распачатыя крымінальныя справы за адмываньне грошай?
Я думаю, што ўсе цяпер бачаць тое, што адбываецца ў Кіеве. Я заклікаю ўсіх, спыніцеся, спыніце гэты беспрэдзел.
Ці ня хочаце вы папрасіць прабачэньня ў байцоў “Беркуту”?
Хачу. Гэтыя людзі стаялі бяз зброі, а на іх кідалі кактэйлі Молатава, білі і рэзалі, у іх стралялі. Я ўжо прасіў у іх прабачэньня. Цяпер прашу яшчэ раз.
Якую ролю можа адыграць Расея ва ўрэгуляваньні крызісу?
Я лічу, што Расея - наш стратэгічны партнэр у сілу розных абставінаў, эканомікі, гістарычных сувязяў нашых народаў. І тыя пагадненьні, якія ў нас ёсьць - двухбаковыя, Расея можа дзейнічаць. Я лічу, што Расея павінна дзейнічаць, і ведаючы характар Уладзіміра Ўладзіміравіча Пуціна, я дзіўлюся, чаму ён маўчыць.
СМІ пішуць, што ў вас былі перамовы з Правым сэктарам падчас Майдану - ці шкадуеце вы, што наогул вялі перамовы?
Мы вялі перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі, усе іншыя перамовы з рознымі прадстаўнікамі – іх было шмат – усе яны былі накіраваныя на спыненьне кровапраліцьця і я лічу, што ў гэтым нічога не было кепскага. Гэта было добра. Шкада, што не ўдалося гэта ўрэгуляваць мірным шляхам. Я не прымаю ніякіх іншых мэтадаў урэгуляваньня, як толькі мірных... Я не аддаваў загадаў міліцыі страляць, да самага апошняга моманту, пакуль у іх не пачалі страляць. Яна мае на гэта права, бараніцца, калі на іх нападаюць.
Тэлеканал Дождь: Калі пачнецца расьсьледаваньне ў Гаазе, ці гатовыя вы здацца? І ці Расея і Пуцін прызнаЮць вашу легітымнасьць як дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны?
Спачатку павінна адбыцца незалежнае расьсьледаваньне ўлады, апазыцыі і Рады Эўропы. Пасьля гэтага можна будзе гаварыць аб нейкіх судах. Таму я б цяпер на такія пытаньні не адказваў, як мяне ні правакуюць. Пройдзе час, і праўда ўсплыве. Цяпер ідзе жахлівае тэатралізаванае прадстаўленьне з удзелам баевікоў... Больш зацікаўленага чалавека, чым я і мая каманда, каб усё адбылося мірна, не было. Але, напэўна, сцэнар гэты пісаўся не ва Ўкраіне.
Ці раіліся вы з Пуціным падчас крызісу?
У нас такіх размоваў было шмат. Але пераважна мова ішла пра эканоміку. Тая дамова з Эўразьвязам, пра якую ішла мова, ня быў дастаткова вывучаны спэцыялістамі. І калі яны трапілі да нас у рукі, мы прапрацавалі з урадам і вырашылі: спыніць і знайсьці шляхі гарманізацыі паміж Расеяй і Эўропай. Пагадненьне зводзілася да таго, каб знайсьці агульныя падыходы па вялікай намэнклятуры таварных груп паміж Украінай, Расеяй і Эўразьвязам. Таму што мы трацілі вельмі шмат. Таваразварот паміж Украінай і Расеяй быў 60 мільярдаў даляраў. Цяпер мы страцілі 15 мільярдаў. Мы ведалі, што наша сельская гаспадарка ня вытрымае канкурэнцыі з Эўропай дзе фэрмэры датуюцца. Практычна ўсё наша машынабудаваньне не адпавядала эўрапейскім патрабаваньням.
Ройтэрз: Ці атрымалі вы ад Пуціна пацьверджаньне таго, што ён лічыць вас дзейным прэзыдэнтам Украіны? Вы сказалі, што зьдзіўленыя бязьдзеяньнем Расеі - якіх дзеяньняў вы чакаеце?
Я паўтараю. Я законна выбраны прэзыдэнт Украіны. У мяне не было сустрэчы з Пуціным. Як толькі яна адбудзецца, я зразумею яго пазыцыю, у нас адбудзецца дыскусія, і тады трэба будзе адказваць на такія пытаньні. На сёньня было б некарэктным гаварыць пра тое, што мае рабіць Расея, але яна ня можа заставацца ўбаку ад таго, што робіцца ва Ўкріане – найбуйнейшым яе суседзе. Але я яшчэ раз хачу сказаць, што я супраць уварваньня ва Ўкраіну – незалежную, сувэрэнную дзяржаву.
Як бы вы пракамэнтавалі паведамленьні, што расейскі спэцназ ужо дзейнічае ў Крыме?
Я шмат чуў рознай інфармацыі. І калі я быў ва Ўкраіне, былі такія самыя розныя чуткі. І цяпер у мяне няма такой інфармацыі... Нехта там пераапрануты... Я хачу сказаць за Ўсход украіны, дзе я пражыў 52 гады. Я вельмі добра ведаю той народ. Пакуль тры зьмены працуюць заводы і шахты, яны нікуды ня пойдуць. Але калі гэта ўсё стане, падымецца народ, падымецца Данбас, і тады я не зайздрошчу нікому, хто трапіць пад рабочую руку.
Што вы скажаце наконт сваёй маёмасьці, пра якую цяпер так шмат гавораць?
Я зьяўляюся афіцыным уладальнікам дома памерам 640 мэтраў там у Межыгор’і, я там жыву ад 1999 году. Затым было два ўказы прэзыдэнта, Кучмы і Юшчанкі аб тым, што гэты дом перададзены мне ў вечнае карыстаньне. Але ён быў вельмі стары, я пачаў яго рэстаўраваць. Калі прыйшла новая ўлада, мяне пачалі зь яго выганяць і ўрэшце прапанавалі яго купіць. Я стаў прадаваць усё, што ў мяне было і выкупіў дом за 3 мільёны 200 тысяч даляраў. Гэта ўсё, што ў мяне было. Ну яшчэ я арандаваў розныя памяшканьні, якія мне былі неабходныя для таго, каб выконваць функцыі кіраўніка дзяржавы. Там ёсьць рэальныя ўладальнікі, хутка вы аб іх пачуеце, там зьявяцца міжнародныя адвакаты, бо ўладальнікі – замежнікі. Тое, што там кажуць пра маіх сыноў, гэта поўная лухта Тое, што вы бачыце, гэта прыгожыя карцінкі, гэта кампанія па маёй дыскрэдытацыі. У мяне ніколі не было маёмасьці за мяжой, ніякіх рахункаў, я публічны чалавек, усё было задэкляраванае.
Адказаўшы на адказы, Віктар Януковіч выступіў з апошнім словам.
Я зьвяртаюся да цяперашняга кіраўніцтва. Спыніцеся, ніколі народ вам не даруе, усё роўна давядзецца сыходзіць. Па-першае, хачу папрасіць прабачэньня ва ўсіх, хто пацярпеў і пакутуе. Па-другое, я буду рабціь усё магчымае да канца жыцьця, каб быць з народам Украіны, не з падонкамі гэтымі – нацыяналістамі і бандэраўцамі, а з народам. Каб я мог, я б цяпер пакланіўся ў ногі кожнай сям’і, хто стаяў па розныя бакі. Праўда пераможа.