Дзясяткі снайпэраў з элітных падразьдзелаў МУС і СБУ удзельнічалі ў забойствах людзей у Кіеве 20 лютага.
Сёньня, 21 лютага, ў сеціве зьявілася відэа, на якім снайпэр забівае бяззбройнага чалавека на даху Кастрычніцкага палаца. Яшчэ раней на ютубе Дзьмітры К выклаў радыёперахоп перамоваў снайпэраў. Ён сьцвярджае, што эфір адбываўся 20 лютага прыблізна з 9:00 да 10:30 ранку. Аўтар перакананы, што людзі, чые галасы запісаныя на аўдыё, адказныя за сьмерці на Майдане.
З аналізу аўдыёперахопу вынікае, што ў кіеўскіх падзеях і забойствах людзей удзельнічалі дзясяткі снайпэраў. Гэта пацьвярджаюць і характэрныя раненьні, ад якіх гінулі людзі.
Дваццацігадовы Ўсьцім Галаднюк зь Цярнопальшчыны быў забіты ў гатэлі «Ўкраіна» стрэлам у галаву.
Трыццацічатырохгадовы Андрэй Моўчан, супрацоўнік тэатру імя Івана Франка, загінуў ад агнястрэльнага раненьня ў галаву.
У гатэлі «Україна» яшчэ 11 чалавек загінулі ад адзінкавых стрэлаў у сэрца ці галаву. Усіх забілі кулямі калібра 7,62, — паведамляла галоўны доктар мабільнай клінікі самаабароны Майдана Вольга Багамолец.
Ад адзінкавай снайпэрскай кулі каля Кастрычніцкага палаца загінуў Алег Ушневіч з Драгобыча.
Такая ж сьмерць напаткала 53-гадовага фэрмэра Віктара Чмяленку з Кіраваградзкай вобласьці.
Стрэлам у галаву каля Кастрычніцкага палаца быў забіты Язэп Шылінг з Драгобыча. Яму быў 61 год.
У той жа дзень ад кулі снайпэра загінуў 27-гадовы тэатральны рэжысэр Аляксандар Храпчанка з Роўна.
Нагадаем, што падчас сутыкненьняў у Кіеве загінула 77 чалавек. Каля шасьці соцень зьвярнуліся ў шпіталі па мэдычную дапамогу.
Аўдыёзапіс фіксуе перамовы кіраўніка снайпэраў з пазыўным «Мірон», які кіруе некалькімі групамі. Мірон найверагодней някіеўскі, блытаецца ў назьве гатэля «Ўкраіна» — называе яго «украінскім». Падчас перамоваў Мірон перамяшчаўся і пэўную частку часу знаходзіўся на вуліцы (у рацыю трапляе вецер).
Пастаўленая задача — назіраць за ўзброенымі людзьмі на азначаных Міронам сэктарах і адкрываць агонь («работать»).
Тэрыторыя назіраньня: вуліца Грушэўскага, гатэль «Украіна», Дом прафсаюзаў, Інстытуцкая вуліца.
Група «Мірона» прыкрывае агнём наступ «Беркута». Яна не адзіная — побач зь ёй і за ёй ёсьць іншыя групы.
Некаторыя з групаў знаходзяцца ў шматпавярховых будынках.
Магчыма, частка снайпэраў дысьлякаваная ў Данецку. Слова «Данецк» сустракаецца як зварот.
Таксама Мірон згадвае «дэсант» — што можа азначаць, што гэта група вайсковага спэцназу.
Пазыўныя: Гамі, Че, Федор, Фелікс, Малыш, Донецк (магчыма, гэта група з Данецку), Добер, Спенсер, Саша, Хасан(ов)? Штанга, Колун(?).
Снайпэры звычайна працуюць групамі па 2–3 чалавекі. Карэкціроўшчык —снайпэр, які вызначае дакладнае месцазнаходжаньне аб’екта. Кожныя паўгадзіны снайпэры мусяць мяняцца функцыямі.
З адной расшыфроўкі зразумела, што Мірон размаўляе з кіраўніком групы, якая складаецца зь дзьвюх параў — гэта прынамсі 5 чалавек.
Магчыма, што ў аўдыёзапісе трапляюцца перамовы іншых групаў.
У перамовах згадваецца пазыўны «Судзьдзя», які аддае загад перадысьлякавацца на адміністрацыю прэзыдэнта. Найхутчэй, гэта кіраўнік іншай групы ці кіраўнік самога Мірона.
Адна з групаў снайпэраў знаходзіцца на адлегласьці 1360 мэтраў ад левага рога гатэля «Ўкраіна».
Спэцназ СБУ «Альфа» і спэцназ Упраўленьня аховы прэзыдэнта прымяняў баявую зброю пры здушэньні пратэстаў у Кіеве — паведаміў былы міністар абароны, народны дэпутат Анатоль Грыцэнка.
Народны дэпутат Алег Ляшко яшчэ 19 лютага засьведчыў прычыннасьць спэцназу СБУ «Альфа» да забойстваў у Кіеве.
Адзін з кіраўнікоў разгону паўстанцаў — былы баец «Альфы» Сяргей Асавялюк. Ён заўважаны на фота разам з байцамі. Пра тое, што гэта элітныя спэцпадразьдзяленьні, сьведчыць форма прыкладаў — яны дапрацаваныя пад кожнага канкрэтнага байца.
Кажуць, што на дапрацоўку зброі спэцназу даюць грошы гатоўкай. І каштуе гэта вельмі нятанна.
Удзел снайпэраў зафіксаваны шматлікімі відэа. Напрыклад, на гэтым баец выкарыстоўвае адмысловую снайпэрскую вінтоўку — падобна, што гэта AI AWM. Кошт такой вінтоўкі — 10–12 тысяч даляраў.
Заўважце, што ў снайпэра чорная павязка на левым рукаве, а ня жоўтая, як у іншых байцоў, узброеных АКМС. Павязкі, найхутчэй, проста закрываюць шаўрон, каб не было магчымасьці ідэнтыфікаваць іх прыналежнасьць.
Аднак верагодна, што з АКМС — «Беркут», а са снайпэрскай вінтоўкай — «Альфа». Удзел «Альфы» зафіксаваны і на гэтым аматарскім відэа зь відэарэгістратара.
Тое, што снайпэры з аховы прэзыдэнта (гэта асобнае ведамства, яно не падпарадкоўваецца ані СБУ, ані МУС) былі на вуліцах, зафіксаваў у сваім твітэры міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Расшыфроўка адной зь перамоў снайпэраў

Black smoke,detonations and gunfire around presidential palace. Meeting moved to another location. Officials panicky. pic.twitter.com/2JCMglQ1bL
— Radosław Sikorski (@sikorskiradek) February 20, 2014
Расшыфроўка адной зь перамоў снайпэраў