Не прайшлі этап рэгістрацыі былы парлямэнтар і палітвязень Андрэй Клімаў, палітоляг Ігар Драко, грамадзкая актывістка Тацяна Севярынец, юрыст Ганна Канапацкая, актывіст партыі БНФ Ільля Дабратвор ды многія іншыя.
Адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазьняк зарэгістраваны кандыдатам у Менскі гарсавет:
«Але ў нас вельмі шмат адмоваў у рэгістрацыі. Прычым адмовы ідуць па найбольш яркіх фігурах, такіх, як, напрыклад, Лідзія Сагідуліна зь Віцебску альбо Ігар Драко. Якраз тыя людзі, якія сябе праяўлялі. Мабыць, ідзе ўстаноўка: калі дзесьці засьвяціўся, то...
Адмаўляюць тым, каму хочуць. І кажуць: выбарцы ня памятаюць, што яны за вас падпісваліся. Карацей, нагадвае гісторыю парлямэнцкіх выбараў у 2012 годзе. Тады нашых усіх галоўных выкінулі, акрамя Тані Караткевіч».
Больш пашанцавала намесьніку старшыні партыі «Справядлівы сьвет» Валерыю Ўхналёву, філёзафу Ўладзімеру Падголу, настаўніку Ёсіфу Маціюну, студэнту Антону Жылко, якім уручаць пасьведчаньні кандыдатаў у дэпутаты.
Рэгістрацыя працягваецца. А некаторыя патэнцыйныя кандыдаты даведаюцца пра свой лёс толькі ў апошні дзень — 20 лютага.
Сёньня стала вядома, што Беларускі Хэльсынскі камітэт і іншыя грамадзкія арганізацыі атрымалі права накіроўваць сваіх назіральнікаў на любы выбарчы ўчастак. Гэта стала магчымым пасьля таго, як 19 лютага Цэнтральная выбарчая камісія ўнесла зьмены ва ўласную пастанову аб назіральніках. Раней грамадзкім арганізацыям не дазвалялася накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на ўчасткі ў тых рэгіёнах, дзе яны ня мелі першасных афіцыйна зарэгістраваных структураў.
Беларускі Хэльсынскі камітэт, згодна са сваім статутам, можа не ствараць ніякіх філіяў, нават абласных. І таму, калі б пастанову не адкарэктавалі, то БХК, як і шэраг падобных арганізацыяў, меў бы права дасылаць сваіх назіральнікаў толькі ў Цэнтравыбаркам. Абсурднасьць такога падыходу старшыня БХК Алег Гулак сёньня выкладаў сябрам ЦВК. Пасьля дэбатаў 7 чалавек выказаліся за тое, каб падправіць уласную пастанову, 4 — прагаласавалі супраць.
Спадар Гулак пракамэнтаваў Свабодзе вэрдыкт ЦВК так:
«Гэта — законнае і разумнае рашэньне. І з пункту гледжаньня здаровага сэнсу, і з пункту гледжаньня адкрытасьці і галоснасьці навошта рабіць нейкія асобыя падыходы? Добра, што ёсьць такое рашэньне. І мы яго абавязкова адзначым у нашым маніторынгу».
Кіраўнік БХК пакуль ня можа назваць дакладную лічбу сваіх назіральнікаў. А з ужо зарэгістраваных, паводле Цэнтравыбаркаму, найбольшую актыўнасьць праяўляюць тры грамадзкія арганізацыі — «Белая Русь», Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі і БРСМ.
Выбары прызначаныя на 23 сакавіка.