Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваўкавыскія кандыдаты ня хочуць, каб іхнія дэклярацыі друкавалі ў раённай газэце


Большасьць зарэгістраваных кандыдатаў па Ваўкавыскай выбарчай акрузе прагаласавалі за тое, каб іхнія дэклярацыі аб даходах і маёмасьці былі зьмешчаныя толькі на выбарчых плякатах і ні ў якім выпадку — у раённай газэце.

Паводле зарэгістраванага незалежнага кандыдата ў дэпутаты мясцовага савету Аляксандра Сезеня, пасьля рэгістрацыі прэтэндэнтаў кандыдатамі да іх зьвярнуўся старшыня Ваўкавыскай выбарчай акругі з пытаньнем, дзе будуць апублікаваныя іх дэклярацыі аб даходах і маёмасьці — толькі на выбарчых плякатах ці яшчэ і ў раённай газэце?

Спадар Сезень прапанаваў, каб дэклярацыі былі апублікаваныя і на выбарчых плякатах, і ў раённай газэце, бо яе шмат хто чытае і ў Ваўкавыску, і ў раёне. Але, паводле яго, у залі падняўся гул незадаволенасьці:

«Стаяў гул абурэньня, а побач са мной у залі ў якасьці кандыдатаў сядзелі кіраўнікі вядучых ваўкавыскіх прадпрыемстваў. Было і сьмешна, і смутна, калі чуў, як за сьпінай казалі, што вось пачнуць нашы костачкі перамываць. Я сказаў ім: чаго вы баіцеся, вы ж кандыдаты ад народа? У выніку пытаньне вынесьлі на галасаваньне, мяне падтрымалі каля 10 чалавек, а пераважная большасьць прагаласавала, каб інфармацыя пра маёмасьць і даходы кандыдатаў у раённай газэце не зьмяшчалася».

Паводле Сезеня, выбары ў Ваўкавыску і раёне на пераважнай большасьці акругаў адбудуцца безальтэрнатыўна. Праўда, на ягонай акрузе супернік ёсьць — дырэктар мясцовага «Белтэлекама».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG