Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча хочуць пакінуць пад наглядам


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Сёньня суд мае разгледзець пытаньне аб падаўжэньні прэвэнтыўнага нагляду ў дачыненьні да сустаршыні «Маладога фронту » Зьмітра Дашкевіча.

Справа будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёну Менску.

Як паведаміў БелаПАН сам Дашкевіч, яму ўчора ўвечары патэлефанаваў інспэктар выканаўчай інспэкцыі і паведаміў, што суд будзе праводзіцца ў сувязі з парушэньнямі нагляду, якія былі з боку Дашкевіча.

Нагляд над Дашкевічам усталяваны на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Сам сустаршыня «Маладога фронту » на суд прыйсьці ня зможа: кажа, заняты на працы.

28 жнівень 2013 сустаршыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Малады фронт» (зарэгістраванага ў Чэхіі) Зьміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зьняволеньня. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасьля за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Пад прэвэнтыўным наглядам Дашкевіч павінен знаходзіцца на працягу паўгода пасьля вызваленьня. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

6 лістапада Дашкевіча затрымалі ў Менску падчас акцыі «Маладога фронту»: яе ўдзельнікі зьбіралі подпісы мінакоў за вяртаньне сталічнай вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы — Францішканская. У той жа дзень яго асудзілі за непадпарадкаваньне міліцыі на трое сутак. Дашкевіч сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што яго асудзілі на падставе сфальсыфікаванага пратаколу, і расцаніў дзеяньні ўладаў як «працяг курсу на перасьлед іншадумцаў».

5 сьнежня Дашкевіча папярэдзілі пра магчымае прадаўжэньне і ўзмацненьне прэвэнтыўнага нагляду ў выпадку «далейшага аказаньня супраціву супрацоўнікам міліцыі».

Паўторнае парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду (п. 2 арт. 24.12 КаАП) цягне за сабой пакараньне ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйнага арышту.

30 студзеня 2014 году суд Першамайскага раёну Менску абавязаў Зьмітра Дашкевіча выплаціць штраф у 10 базавых велічынь (1 млн 300 тыс. рублёў) за парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG