Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч зарэгістраваў ІП і зьбірае мэблю


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Колішні палітвязень і кіраўнік «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч зарэгістраваўся індывідуальным прадпрымальнікам. Цяпер ён зьбірае мэблю.

«Усе формы цясьлярскіх працаў — так напісана ў рэгістрацыі. Зьбіраю мэблю — шафы, кухні. У тым ліку і на замову», — кажа Зьміцер Дашкевіч.

Дашкевіч кажа, што шмат хто з колішніх маладафронтаўцаў адышоў ад актыўнай дзейнасьці.

«Людзі працуюць у розных сфэрах. Яўген Скочка — дрэаваапрацоўка ў Гомельскай вобласьці, Андрусь Цянюта — прамысловы альпініст у будаўніцтве. Наўскідку ўсіх не ўзгадаю».

Зьміцер Дашкевіч таксама пракамэнтаваў той факт, што ягоная жонка, колішняя намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Дашкевіч (Палажанка) цяпер працуе ў кампаніі «Гавары праўду».

«Тое, што яна «перайшла» — не зусім карэктная фармулёўка. Справа ў тым, што ў «Маладым фронце» заўсёды былі людзі, якія паралельна працавалі ў БНФ, БХД ды іншых арганізацыях, каштоўнасьці і дзейнасьць якіх не супярэчаць статуту «Маладога фронту», — адзначае Зьміцер Дашкевіч.

«Да гэтага рашэньня я паставіўся станоўча. Можна сказаць, што гэта было супольнае рашэньне, бо ня можа быць так, каб муж рабіў адно, а жонка — іншае. Мы абодва сымпатызуем Уладзімеру Някляеву».

Даведка Радыё Свабода — Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч быў арыштаваны нібыта за хуліганскі ўчынак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году і асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі.

У судзе Дашкевіч заявіў, што супраць яго была ўчыненая правакацыя спэцслужбаў, віны не прызнаў.

У 2012 годзе выязны суд у турме пакараў яго яшчэ адным годам зьняволеньня — за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі. Дашкевіч выйшаў на волю ў жніўні 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG