Маці Міхаіла Ніна Жызьнеўская ўжо суткі ня можа прыйсьці ў сябе — гэта чацьвёртае дзіця, якое яна страчвае за сваё жыцьцё. І калі ўлічыць, што загінуў і першы муж Ніны Васільеўны, то нават цяжка ўявіць, колькі гора і смутку выпала на долю гэтай 57-гадовай жанчыны.
Ніна Жызьнеўская з мужам Міхаілам і дачкою Наташаю наймаюць кватэру на Севастопальскай вуліцы. Жанчына ня стрымлівае сьлёз, на галаве ў яе жалобная чорная хустка:
«Уяўляеце нашу рэакцыю? У мяне дачка страціла прытомнасьць. З Украіны ёй патэлефанавалі спачатку, бо ў Мішавым тэлефоне быў тэлефон Наташы. Яна й страціла прытомнасьць ад нечаканасьці. Потым я ўзяла тэлефон. Там нейкая ўкраінка Аня была побач зь Мішам, і яна бачыла, як Міша загінуў. Яна й сказала, што снайпэр стрэліў яму проста ў сэрца. І стралялі нібыта аднекуль з даху. Я цяпер аб адным прашу Бога: каб такі боль і муку снайпэр перанёс сам, каб такое было ў яго сям’і. Больш ні пра што ня буду Бога прасіць».
Цяпер усе думкі ў ахопленай горам маці — пра тое, як прывезьці нябожчыка сына з Кіева ў Гомель:
«Я тэлефанавала сёньня ў консульства наша беларускае ў Кіеве. Прасіла: „Дапамажыце мне яго прывезьці“. А там: „Ой, нам жа нічога канкрэтна ня кажуць, што гэта ваш сын“. Сказалі, што трэба прыехаць на апазнаньне. Я хачу прасіць усіх журналістаў, усіх добрых людзей: дапамажыце Мішу прывезьці пахаваць сюды, на радзіму».
Пакуль мы размаўлялі, з Кіеву патэлефанавалі аднапартыйцы Міхаіла. Пыталіся, калі родныя могуць прыехаць ва Ўкраіну, каб забраць сына- нябожчыка са сталічнага моргу. Абяцалі аўтамашыну на зваротны, апошні для яго шлях. 26 студзеня Міхаілу, калі б ня куля, споўнілася б 26 гадоў.
Маці абаронца ўкраінскай незалежнасьці апавядае, што Міша рос у сям’і працавітым і гаспадарлівым хлапчуком – дома рабіў хатнія справы так, як ня кожная дзяўчынка зможа:
«Гаспадарлівы хлопчык быў, ва ўсім дапамагаў. Я не магла нарадавацца. Я думала, што мая старасьць будзе забясьпечаная. А атрымалася вось як. Я ўжо не хачу жыць, я гэтага ня вытрымаю».
У пачатковых клясах Міша вучыўся ў СШ №4, што ў Навабеліцкім раёне Гомеля, а ў 5-9 – у сярэдняй школе №15.
Маці: «У 15-й школе, калі Міша хадзіў у 9 клясу, то вучыўся ў ваенным клясе. А потым – ці яму не даспадобы прыйшлося, ці па маладосьці – пайшоў у вучылішча № 30 набываць прафэсію газаэлектразваршчыка. І аднойчы прыяжджае такі радасны й шчасьлівы: «Мама, я знайшоў справу па душы – знайшоў гурток, дзе вырабляюць сярэднявечныя дасьпехі». Выкладаў у тым гуртку Кушняроў Андрэй».
Празь сярэднявечныя дасьпехі, наколькі ведае маці, Кушняроў і «пагарэў» – грошы ў бізнэсоўца ўзяў, а заказ ня выканаў. І зьехаў ва Ўкраіну, звабіўшы з сабою і Мішу, які таксама працаваў над старадаўняй амуніцыяй.
Сём гадоў Жызьнеўскія ня ведалі, дзе сын. Зьвярталіся з заявамі па вышук сына ў беларускую, расейскую міліцыю. Пісалі расейскаму тэлебачаньню – на адрас перадачы «Чакай мяне». І ўсе безвынікова.
Гомельская міліцыя наагул трымалася вэрсіі, што Міхаіл хаваецца недзе ад беларускага войска.
Маці: «Учора мне патэлефавалі, ня ведаю дакладна, з упраўленьня міліцыі, што каля кінатэатра імя Калініна. Кажуць: дык гэта той, што ад войска хаваўся? Я адказваю, што здаецца тлумачыла ім, зь якой прычыны сын зьнік. І што, і як. Разумееце, было мне так сказана ў адказ і такім тонам, што можна было зразумець: адным быдлам больш, адным быдлам менш. Што далей я магу казаць? Мне толькі дапамагалі шукаць – дай ім Бог здароўя! – Чарняўскі і Паўлючэнка з нашай навабеліцкай міліцыі».
Але знайшоў Міхаіла ў гарадку Белая Царква ва Ўкраіне пляменьнік Павал, унук Жызьнеўскіх. Знайшоў праз сацыяльную сетку «Ўкантакце». Адгукнулася на зварот знаёмая Міхаіла – і тэлефон паведаміла.
У 2012 годзе родныя сустрэліся з Міхаілам у Кіеве. Ён апавёў, што займаецца вырабам мэблі. Працуе і Белай Царкве, і ў Кіеве.
Мінулым сьнежнем Міхаіл Жызьнеўскі сам тэлефанаваў маці ў Гомель. Меўся нават вяртацца вясной дадому, каб на радзіме ўладкоўваць надалей сваё жыцьцё. Ніна Васіеўна згадвае, што Міша вельмі хацеў у свой час вучыцца на сьвятара. Пакуль жыў у Навабеліцы, то часьцяком наведваў бажніцу Аляксандра Неўскага, і быў добра знаёмы з айцом Уладзімерам.
Па характару Міхаіл рос заступнікам. І маці не зьдзіўляецца, што сын на Майдане быў у першых шэрагах абаронцаў:
«Мяне гэта не зьдзівіла. Я ведала, што Міша пойдзе абараняць. Ён раней рваўся служыць у царкве. Айцец Уладзімер меўся паспрыяць накіраваньню яго ў духоўную сэмінарыю ў Жыровіцах. А тут так атрымалася… Сын хацеў пайсьці ў войска, адслужыць – і каб айцец Уладзімер дапамог яму ўладкавацца ў Жыровіцы. Сьвятар так і раіў: адслужыш – і пойдзеш у Жыровіцы. Сын як падлеткам быў, то і рос у царкве побач са сьвятаром. Дык якое можа быць ухіленьне ад войска, калі ён хацеў туды патрапіць?»
Ніна Жызьнеўская жадае, каб яе словы гневу ўсё-ткі дайшлі да забойцаў:
«Я хачу, каб вось гэтыя словы дайшлі да тых, хто страляў: каб яны зараз мне папаліся – няхай я і хворая – я б ім глоткі перагрызла сваімі зубамі, якія ў мяне засталіся – за тое, што яны так абышліся з народам».