10:08
10.1.2014
Працэс аднавіўся. У залі таксама прысутнічае маці памерлай Юлі Кубаравай Ала Кубарава, якая ўчора была прызнаная судом грамадзянскім пазоўнікам.
10:16
10.1.2014
Судзьдзя назвала суму пазову да «Экамэдсэрвіса» ад Юрыя Кубарава — 5 мільярдаў рублёў за маральную шкоду і 10 мільёнаў рублёў за матэрыяльную.
Такія ж сумы і ад Алы Кубаравай — 5 мільярдаў і 10 мільёнаў.
Такім чынам агулам да «Экамэдсэрвіса» — 10 мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.
У якасьці грамадзянскага адказчыка суд прызнаў юрыдычную асобу — «Экамэдсэрвіс».

10:26
10.1.2014
Судзьдзя апытала меркаваньні бакоў аб неабходнасьці накладаньня арышту на маёмасьць «Экамэдсэрвіса» ў сувязі з буйным пазовам аб кампэнсацыі. Прадстаўнік «Экамэдсэрвіса» выступіў супраць. Судзьдзя пайшла на 10 хвілін на перапынак, каб вырашыць пытаньне з арыштам маёмасьці.
10:37
10.1.2014
Суд наклаў арышт на маёмасьць «Экамэдсэрвіса» ў межах выстаўленага патрабаваньня — 10 мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.
10:45
10.1.2014
Пачалося судовае сьледзтва. Пракурор Жэчка пачаў зачытваць абвінавачваньне да былой гендырэктаркі Цэнтру Галіны Валжанкінай. Яна абвінавачваецца ў нядбайным выкананьні сваіх абавязкаў, што выявілася ў адсутнасьці кантролю за спраўным станам апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, што прывяло да сьмерці пацыенткі. Валжанкіна выконвала і функцыі галоўнага лекара і несла адказнасьць за працэс лячэньня.
10:55
10.1.2014
Валжанкіна, паводле пракурора, не забясьпечыла азнаямленьне галоўнага інжынэра з інструкцыямі па арганізацыі тэхабслугі апарата і ягонага рамонту, не прыняла захадаў па часоваму прыпыненьню працы апарата, які быў няспраўны, на час апэрацыі Кубаравай, што прывяло да сьмерці пацыенткі па неасьцярожнасьці.
11:18
10.1.2014
Можна дадаць, што гендырэктрам Валжанкіна стала толькі 1 сакавіка 2013 году, да таго была галоўным лекарам, і гэтыя абавязкі на ёй засталіся. А ўжо 26 сакавіка адбылася апэрацыя. Лекар-анэстэзіёляг Шураў, паводле пракурора, ведаў пра няспраўнасьці апарату, але пачаў апэрацыю. Пракурор пералічыў некалькі тэхнічных няспраўнасьцяў самога апарату і газавага аналізатара, з дапамогай якога сочаць за станам пацыента. Паводле пракурора, гэты маніторынг увогуле не праводзіўся. Таму ў 17.53 адбыўся збой апарату. Апарат падаў гукавы сыгнал. Пульс зьнік. Шураў спрабаваў перазапусьціць апарат. У 18.19 апарат уключыўся і зноў паказаў «тэхнічную памылку». Пракурор пералічвае парамэтры пацыенткі. У 18.47 — зноў «тэхнічная памылка». Такім чынам, апарат працаваў нестабільна, і за гэты час сэрца спынілася. Перавялі на ручную вэнтыляцыю лёгкіх, зьнешні масаж сэрца, увялі лекавыя апараты. Сэрца ў Кубаравай зноў запрацавала, але доўгі час яна была без сьвядомасьці.
Яе даставілі ў рэанімацыю, і з 27 сакавіка па 23 красавіка яна прабыла там з дыягназам — кома, ацёк мозгу, сардэчная недастатковасьць, пнэўманія, ныркавая недастатковасьць. Лячылі там правільна, але стан пагаршаўся, і 23 красавіка Кубарава памерла. Паводле заключэньня камісіі, прычынай стала «амярцьвеньне мозгу ў выніку кіслароднага галаданьня».
Пракурор спаслаўся і на інструкцыю Міністэрства аховы здароўя, якая забараняла праводзіць апэрацыі пад агульнай анэстэзіяй са штучнай вэнтыляцыяй лёгкіх без газава-аналізатарнага маніторынгу. А фактычна гэта адбылося. Апарат не працаваў і лекары мусілі прадбачыць наступствы. Зьмякчаючых абставінаў пракурор ня бачыць.

11:24
10.1.2014
Пракурор Жэчка пачаў зачытваць абвінавачваньне Аляксандру Шураву, які працаваў лекарам-анэстэзіёлягам цэнтра «Экамэдсэрвіс». Ён лекар вышэйшай катэгорыі, кіраваў групай лекараў-анэстэзіёлягаў, мусіў кантраляваць працу апаратаў, паведамляць пра ўсе непаладкі, ствараць умовы для бясьпекі працы, не дапускаць працы на няспраўным абсталяваньні.
Але паводле пракурора, Шураў з-за нядбайнасьці не выканаў свае абавязкі пры падрыхтоўцы апэрацыі Кубаравай. Выкарыстаў заведама непрацуючы апарат для анэстэзіі з штучнай вэнтыляцыяй лёгкіх, бо ня быў забясьпечаны газавы і гема--дынамічны маніторынг, як патрабуе інструкцыя.

11:32
10.1.2014
Валжанкінай, абвінавачанай па артыкуле 428 Крымінальнага кодэкса ( Службовая халатнасьць) пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
11:38
10.1.2014
Амаль гадзіну апарат неадэкватна працаваў, што прывяло да кіслароднага галаданьня і ацёку мозга. Апэрацыю спынілі, правялі ручную вэнтыляцыю лёгкіх, аднавілі працу сэрца. Пасьля гэтага апэрацыю прадоўжылі. Але пасьля апэрацыі Шураў не дачакаўся паляпшэньня і перадаў Кубараву мэдычнай сястры, а сам выехаў ў Маскву для правядзеньня апэрацыі ў прыватнай клініцы. За гэты час разьвілася вострая гэпаксія мозга ў Кубаравай ды іншыя сындромы.
11:57
10.1.2014
Такім чынам, Шураў выкарыстоўваў тэхнічна няспраўны апарат, ня выканаў умоваў бясьпекі пры апэрацыі, не забясьпечыў патрэбны нагляд за пацыенткай пасьля апэрацыі, што мела вынікам сьмерць пацыенткі, лічыць пракурор.
Шураву інкрымінуецца частка 2 162-га артыкула КК — неналежнае выкананьне сваіх абавязкаў, што прывяло да сьмерці чалавек. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Шураву інкрымінуецца частка 2 162-га артыкула КК — неналежнае выкананьне сваіх абавязкаў, што прывяло да сьмерці чалавек. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — 5 гадоў пазбаўленьня волі.
12:09
10.1.2014
Зачытваецца абвінавачаньне Вадзіму Ліхуце, галоўнаму інжынэру «Экамэдсэрвіса». Паводле пракурора, Ліхута мусіў забясьпечваць працу усёй мэдычнай тэхнікі, яе рамонт, прафіляктычны тэхнічны агляд, і эксплюатацыю, чаго не зрабіў.
12:23
10.1.2014
Паводле інструкцыі тэхнічнае абслугоўваньне мэдычнай тэхнікі мусяць рабіць штомесячна і гэта правіла распаўсюджваецца на ўсе мэдычныя ўстановы, як дзяржаўныя, гэтак і прыватныя. Эксплюатацыя мэдтэхнікі, якая не забясьпечаная тэхнічным аглядам і наспраўная, забароненая. Але, паводле пракурора, Вадзім Ліхута ня выканаў свае абавязкі і не забясьпечыў спраўнасьць тэхнікі, з-за чаго лекар-анэстэзіёляг і рэаніматар Шураў выкарыстаў няспраўны апарат. Такім чынам Вадзіму Ліхуце інкрымінаваная службовая нядбайнасьць, як і Валжанкінай. — 428 артыкул КК, яму таксама пагражае да 5 гадоў турмы.
12:27
10.1.2014
Анэстэзіёляг Аляксандар Шураў прызнаў віну часткова. Ліхута і Валжанкіна не прызнаюць віну цалкам.
12:29
10.1.2014
У судзе дамовіліся аб парадку разьбіральніцтва. Спачатку будуць допыты абвінавачаных, потым сьведак, пацярпелых.
Пачынаецца допыт Шурава. Ён згодны даваць паказаньні.
Пачынаецца допыт Шурава. Ён згодны даваць паказаньні.
12:32
10.1.2014
Шураў прызнае сябе вінаватым толькі ў тым, што недаацаніў стан пацыенткі пасьля апэрацыі. Ён пачаў свае паказаньні з выказваньня спачуваньня бацькам Кубаравай і шкадаваньня аб трагедыі.
12:50
10.1.2014
Шураў мае стаж анэстэзіёляга больш за 23 гады. Ён абараніў на гэту тэму дысэртацыю, якую не зацьвердзілі. Зараз працуе лекарам хуткай дапамогі. Быў звольнены з «Экамэдсэрвіса» ў лістападзе 2013 года, а да таго з траўня быў пад вартай ў СІЗА. Фактычна ў «Экамэдсэрвісе» ён быў адзіным лекарам-анэстэзіёлягам. Кажа, што не азнаёміўся з інструкцыяй і загада № 29 Міністэрства аховы здароўя не бачыў. Паводле яго, у «Экамэдсэрвісе» такога загаду няма, бо ён распаўсюджваецца на дзяржаўныя мэдычныя ўстановы. Гэты загад выйшаў пасьля трагедыі ў Гомелі ў 2005 годзе, калі загінула парадзіха пры анэстэзіі. Ён пра гэты выпадак ведаў, але такога загаду не бачыў і інструкцыі, якая была паводле гэтага загаду, таксама не бачыў.
12:56
10.1.2014
Шураў кажа, што перад апэрацыяй была праведзена праверка апарата. Ён ня згодны з фармулёўкай «заведама ведаў пра няспраўнасьць апарату». Гэта не так, кажа Шураў. Няспраўнасьць апарату выявілі падчас праверкі 1 красавіка, а апэрацыя была 23 сакавіка.
Пракурор: А як жа быць з тым, што апарат паказаў няспраўнасьць падчас апэрацыі?
Шураў: У мяне ёсьць усе дадзеныя, што збой адбыўся з-за адсутнасьці падачы кіслароду.
Пракурор: Якія парушэньні вы зрабілі?
Шураў: Прыкладам, пункт 1.6 палажэньня аб групе анэстэзіёлягаў. ( Там пра агульнае кіраўніцтва). Пункт 2.2 ( там пра забесьпячэньне кругласутачна нагляду за пацыентам). І пункта 2.3 ( Пра рацыянальнае выкарыстаньне абсталяваньня пры ягонай спраўнасьці).

13:04
10.1.2014
Шураў: я пачаў працу на спраўным апараце, а пра тое, што ён няспраўны, стала вядома толькі пасьля паверку апарата адмыслоўцамі. Пры нашай праверцы няспраўнасьцяў не было выяўлена, інакш мы б не ўзяліся за апэрацыю.
Судзьдзя прыпыніла паказаньні Шурава і абвясьціла перапынак да 14. 00.
Судзьдзя прыпыніла паказаньні Шурава і абвясьціла перапынак да 14. 00.
14:22
10.1.2014
Працэс аднавіўся. Абвінавачаны анэстэзіёляг Аляксандар Шураў пад час допыту ў судзе усё ж прызнаў, што ня ў поўным аб’ёме праверыў апарат у пачатку працоўнага дня. Не праверыў, у прыватнасьці. працу блякіровачнага прыстасаваньня апарата. Таксама не праверыў сыгналізатар падзеньня кіслароду: «Нават ня ведаю, як гэта рабіць». Не правяраў і выпарвацель:
«Але дазатар там стаіць на такое рэчыва, якое мы не выкарыстоўвалі і таму гэтая праверка не была патрэбная. А вось гермэтычнасьць дыхальнага контуру ён праверыў, падачу кіслароду праверыў, блёк вэнтыляцыі праверыў. Гэтак сама і сыгналізацыю».
Таксама, як кажа Шураў, ён праверыў і ціск ў цэнтральнай сыстэме падачы кіслароду — ціск быў добры, кісларод падаваўся нармальна.