Пацярпелы Юры Кубараў сказаў, што гэты працэс для яго — кшталту Нюрнбэрскага працэсу. Ён абвінавачвае мэдыкаў і кіраўнікоў «Экамэдсэрвіса» ў бесчалавечнасьці.
Юры Кубараў незадаволены тым, што сёньня на лаве падсудных няма той брыгады, якая непасрэдна рабіла апэрацыю. Ён назваў прозьвішчы хірурга Серабро і ягонай асыстэнткі Бандарэнкі. Кубараў лічыць, што яны таксама мусілі б быць на лаве падсудных. Ён ведае, што іх выклікалі толькі як сьведак, але лічыць, што яны таксама нясуць адказнасьць за тое, што памерла ягоная дачка.
Юры Кубараў сказаў, што гэта як на працэсе ў Нюрнбэргу: Кальтэнбрунэр сам не забіваў, ці хто іншы з ваенных злачынцаў, але ўсе яны зрабілі ўнёсак у тое, што былі такія сьмерці. Так і сьмерць ягонай дачкі склалася з адказнасьці некалькіх чалавек. Тое, што былыя кіраўнікі «Экамэдсэрвіса» прыцягнутыя да судовай адказнасьці, яго задавальняе. Яму ў прынцыпе ня важна, колькі яны адседзяць і ўвогуле — сядуць яны рэальна ці ўмоўна. Юры Кубараў лічыць, што самае галоўнае — тое, што яны будуць адлучаныя ад прафэсіі, і праз гэта, магчыма, будуць прадухіленыя нейкія новыя трагедыі. Але для яго вельмі важна было б, каб яшчэ і тых лекараў, якія непасрэдна рабілі апэрацыю, таксама прыцягнулі да адказнасьці.
Пакуль Юры Кубараў не называе суму пазову да «Экамэдсэрвіса». Ён кажа, што для яго гэта грошы досыць сымбалічныя, і ня хоча гэтага агалошваць. Агалосіць ён гэта потым, у судзе. Пры гэтым ён кажа, што з-за гэтай трагедыі ў ягонай жонкі Алы аказалася вельмі хворае сэрца, а ў яго самога 5 гадоў таму знайшлі рак, і яму вельмі цяжка. Ён кажа, што цяпер яны нават ня могуць усынавіць дзіцё: па мэдычных паказчыках і з прычыны ўзросту. Іхняя будучыня, іхняя старасьць, магчыма, ня будзе забясьпечаная нармальна, і цяпер яны думаюць пра тое, як будуць жыць у старасьці. Гэтае меркаваньне таксама зьвязанае з пазовам да «Экамэдсэрвіса».
Юры Кубараў просіць журналістаў не палітызаваць гэтую справу, але з гуманных меркаваньняў лічыць, што лекары мусяць несьці адказнасьць за бесчалавечнае стаўленьне.