12:25
9.1.2014
Юры Кубараў абвінавачвае «Экамэдсэрвіс» у бесчалавечнасьці
Пацярпелы Юры Кубараў сказаў, што гэты працэс для яго — кшталту Нюрнбэрскага працэсу. Ён абвінавачвае мэдыкаў і кіраўнікоў «Экамэдсэрвіса» ў бесчалавечнасьці.
Пацярпелы Юры Кубараў сказаў, што гэты працэс для яго — кшталту Нюрнбэрскага працэсу. Ён абвінавачвае мэдыкаў і кіраўнікоў «Экамэдсэрвіса» ў бесчалавечнасьці.
12:05
9.1.2014
11:31
9.1.2014
Алу Кубараву прызналі грамадзянскім пазоўнікам па справе, у сувязі з гэтым судовае паседжаньне перанесьлі на 10 студзеня, паколькі ёй трэба азнаёміцца з матэрыяламі справы.
11:23
9.1.2014
Юры Кубараў таксама хадайнічае, каб грамадзянскім пазоўнікам па справе судом была прызнаная маці загінулай Юліі Кубаравай Ала Кубарава.
11:09
9.1.2014
Судзьдзя далучыла да справы пазоў пацярпелага Юрыя Кубарава да «Экамэдсэрвіса» аб кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды.
10:40
9.1.2014
Пацярпелы Кубараў зьвярнуўся з хадайніцтвам аб кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. Пазоў заяўлены да «Экамэдсэрвіса». Абвінавачаныя ня супраць, але іх адвакаты яшчэ знаёмяцца з пазовам. Сума пазову не абвешчаная.
10:27
9.1.2014
Пасьля выказваньня пазыцый бакоў судзьдзя забараніла фота і відэаздымкі. Фотарэпартэраў і відэаапэратараў просяць пакінуць залю.
10:26
9.1.2014
Працэс пачаўся а 10:10. У суседнім пакоі ідзе рамонт, гудзе дрыль, незразумела як у такіх умовах будуць адбывацца слуханьні. У судовай залі знаходзяцца абвінавачаныя: былая гендырэктарка «Экамэдсэрвісу» Галіна Валжанкіна, анэстэзіёляг Аляксандар Шураў, галоўны інжынэр Вадзім Ліхута. Іх абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці пацыенткі Юліі Кубаравай.
Судзьдзя — Абакунчык Ала. Пракурор — Мікалай Жэчка.
У залю прыйшоў таксама бацька памерлай — Юры Кубараў.
27 сакавіка 2013 году пасьля плястычнай апэрацыі жыхарка Горадні Юлія Кубарава не ачуняла і памерла праз 4 тыдні ў 4-м сталічным шпіталі. Паводле сьледзтва, у часе апэрацыі дрэнна працаваў апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.