У гэтым сэнсе даволі паказальны артыкул Зьмітра Дашкевіча «Наш і ваш кандыдат» на сайце «Хартыі» 6 студзеня 2014.
Паказальны ён таму, што адлюстроўвае даволі распаўсюджаныя ў апазыцыйным асяродзьдзі ўяўленьні пра стратэгію і тактыку апазыцыі. Зьміцер Дашкевіч лічыць няслушным акцэнтаваць увагу на пытаньні выбару адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў. І галоўны ягоны аргумэнт палягае ў тым, што ў 2001 і 2006 гадах гэтая тактыка не дала выніку. Бо, на ягоны погляд, у абодвух выпадках асоба адзінага кандыдата аказалася няўдалаю. І аўтар робіць выснову:
«Адзіны кандыдат ад апазыцыі — гэта, канечне, добра; але, як яскрава сьведчаць 2001 і 2006 гады, далёка не панацэя ад усіх немачаў апазыцыі і грамадзтва. Як такія адзіныя, дык лепей ужо ўвесь палітычны спэктар кандыдатаў у 2010-м — кожны мог падтрымаць упадабанага. Ды і што казаць, 30–50 тысячаў на праспэкце ў 10-м — гэта пасур’ёзней удар па самазванцу, чым 100 чалавек у 2001-м ці 500 чалавек у 2006-м.
Не, не ў адзіным кандыдаце ключ да перамогі, а ў тым, што мы робім у дзень, калі Лукашэнка крадзе нашыя галасы... раз на пяць гадоў наш і ваш кандыдат — гэта Плошча».
Такім чынам, як лічыць Зьміцер Дашкевіч, ключ да перамогі ў тым, што мы робім у дзень выбараў. Цягам трох папярэдніх прэзыдэнцкіх кампаніяў апазыцыя па-рознаму выкарыстоўвала чыньнік Плошчы. У 2001 годзе адзіны кандыдат Уладзімер Ганчарык заклікаў сваіх прыхільнікаў разысьціся па дамах. У 2006 годзе адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча доўга папракалі, што ён дзейнічаў нерашуча, павёў пратэстоўцаў да плошчы Перамогі ўскладаць кветкі. У 2010 годзе апазыцыя дзейнічала рашуча, разьбілі дзьверы ў Доме ўраду.
Тактыкі розныя, а вынік адзін: рэжым нават не пахіснуўся. Зразумела, калі крытэрыем эфэктыўнасьці і посьпеху кампаніі лічыць ня моц «удару па самазванцу», не маральнае задавальненьне, а сапраўдную перамогу.
На мой погляд, прычына паразаў — у тым, што Плошча разглядалася як самастойны чыньнік у адрыве ад хады ўсёй выбарчай кампаніі. Насамрэч фактар Плошчы можа адыграць ключавую ролю толькі ў выпадку, калі яна — заключны акорд, моцная кропка ў пераможнай кампаніі. Калі ж увесь выбарчы маратон апазыцыя правяла слаба, выбрала няўдалую тактыку, то няважна, што яна робіць у дзень выбраў, наколькі рашуча дзейнічае, бо гэта мала на што ўплывае. Пра што і сьведчаць папярэднія кампаніі.
Плошча можа адыграць вырашальную ролю толькі пры ўмове, калі апазыцыйны кандыдат атрымаў рэальную электаральную перамогу, а Лідзія Ярмошына яе не прызнае. Вось тады ад рашучасьці «Майдану» ў першыя гадзіны і дні пасьля выбараў залежыць лёс краіны. І, дарэчы, менавіта ў гэтым выпадку для абывацеля зразумела, навошта выходзіць на вуліцу, дзеля чаго рызыкаваць.
А вось якраз дзеля электаральнай перамогі і патрэбен адзіны кандыдат. Ён не панацэя, але неабходная ўмова. Бо каб атрымаць большую, чым Лукашэнка, падтрымку насельніцтва, апазыцыйны кандыдат павінен забраць галасы ўсяго пратэстнага электарату. А гэта магчыма пры ўмове, што ён будзе адзін. Калі апазыцыйных кандыдатаў шмат, то галасы распыляюцца.
Вось ва Ўкраіне Юлія Цімашэнка лічыць, што адзіны кандыдат апазыцыі не патрэбен, няхай у першым туры ідуць усе апанэнты Віктара Януковіча, гэта зьнізіць узровень падтрымкі дзейнага ўкраінскага прэзыдэнта. А ўжо ў другім туры ўсе падтрымаюць кандыдата, які будзе спаборнічаць зь Віктарам Януковічам. Ва Ўкраіне такая тактыка мае пад сабою грунт, бо там галасы лічаць.
У Беларусі такая тактыка не працуе, бо тут другога туру ня будзе. Перамагаць дыктатара трэба ў першым туры.
Адразу чую пярэчаньні. Маўляў, пра што ты гаворыш, у нас жа выбараў няма, галасоў ня лічаць, як даведацца, што насамрэч апазыцыйны кандыдат перамог?
Ёсьць шмат спосабаў высьветліць рэальны электаральны расклад: сацыялёгія, экзыт-полы. Калі апазыцыя не давярае незалежным беларускім сацыёлягам, можна запрасіць адмыслоўцаў з-за мяжы. Пагроза таго, што ўлады не дадуць правесьці апытаньне, таксама пераадольная. Апытаць жа трэба ўсяго толькі каля 3 тысяч чалавек спаміж шасьці мільёнаў выбаршчыкаў, каб мець рэпрэзэнтатыўны малюнак. Усю краіну перакрыць немагчыма, ня хопіць міліцыянтаў і КДБ. І калі ў краіне адбываецца псыхалягічны пералом на карысьць апанэнтаў Лукашэнкі, то і сілавікі ня надта будуць шчыраваць.
Дарэчы, Уладзімер Ганчарык, якога так рэзка адмоўна характарызуе Зьміцер Дашкевіч, набраў у 2001 годзе звыш 30% галасоў. Ніхто з праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі пасьля больш не набіраў, ні Аляксандар Мілінкевіч, ні хто іншы. Калі б сёньня ў Беларусі быў кандыдат, за якога былі б гатовыя галасаваць так шмат людзей, то і праблемы б не было. Бо гэта ж сувымерна зь цяперашнім рэйтынгам Аляксандра Лукашэнкі.

Калі ўвесь выбарчы маратон апазыцыя правяла слаба, выбрала няўдалую тактыку, то няважна, што яна робіць у дзень выбраў

Ёсьць шмат спосабаў высьветліць рэальны электаральны расклад: сацыялёгія, экзыт-полы