Усе 364 акруговыя камісіі для прызначаных на 23 сакавіка мясцовых выбараў цалкам сфармаваныя. Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Прадстаўніцтва дэмакратычных партыяў параўнальна з апошнімі выбарамі, якія адбыліся чатыры гады таму, істотна скарацілася.
Акруговыя камісіі патрэбныя толькі для вызначэньня пераможцаў найвышэйшага мясцовага роўню: пры абраньні дэпутатаў абласных саветаў і Менскага гарадзкога, — кажа сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:
«Галоўная задача акруговых камісіяў — гэта праца з кандыдатамі ў дэпутаты. Менавіта гэтыя камісіі рэгіструюць ініцыятыўныя групы. Яны прымаюць дакумэнты ад кандыдатаў, правяраюць іх, рэгіструюць кандыдатаў. А пасьля завяршэньня галасаваньня гэтыя камісіі вырашаюць, хто ж абраны дэпутатам.
Калі прааналізаваць склад акруговых камісіяў, то я не сказаў бы, што палітычныя партыі тут праявілі высокую актыўнасьць. Іх прадстаўнікі складаюць у камісіях толькі крыху болей за 5%».
Параўнаньне зь мінулымі мясцовымі выбарамі сьведчыць пра тое, што ў акруговых камісіях прадстаўнікоў апазыцыі будзе значна меней, чым раней. Напрыклад, «Справядлівы сьвет» сёлета мае ў акруговых камісіях толькі 8 чалавек, а чатыры гады таму было 48. У партыі БНФ адпаведныя паказьнікі — 4 і 16. АГП і БСДП («Грамада») сёлета наагул не прадстаўленыя ў камісіях. А ў 2010 годзе іхніх вылучэнцаў было, адпаведна, 14 і 3.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць «нулявы» вынік сваёй партыі так:
«На сёньняшні дзень улады не ўключылі ні ў тэрытарыяльныя, ні ў акруговыя камісіі ніводнага нашага партыйца. У тэрытарыяльных, праўда, ёсьць пара чалавек. Але яны вылучаліся праз збор подпісаў, а не як партыйцы.
Я думаю, дзеяньні ўладаў — гэта рэфлексія на прынцыповую пазыцыю, якую заняла АГП. Гэта тое, што мы паставілі як прыярытэт нумар адзін — чэсныя, сумленныя выбары дзеля пераменаў. Улада найбольш баіцца гэтага. Бо на нейкія іншыя прапановы і сцэнары яна рэагуе больш-менш. Я лічу, што гэта такая палітычная ўстаноўка — нашых прадстаўнікоў у камісіі не ўключаць».
Сустаршыня грамадзкай арганізацыі «За справядлівыя выбары-2014» Віктар Карняенка лічыць, што абмежаваньні на апазыцыю будуць працягвацца падчас усяе выбарчай кампаніі:
«Улада сьмяротна баіцца празрыстых выбараў. Таму сытуацыя будзе пагаршацца і ў далейшым. Цяпер сябры акруговых і тэрытарыяльных камісіяў могуць працаваць толькі пры наяўнасьці ў іх моцнага жаданьня. А вось юрыдычныя магчымасьці ім абмежавалі вельмі моцна. Іх кантралюе сама камісія, якая не дазваляе ім рабіць нічога самастойна. Нават сачыць за тым, што адбываецца ў камісіях ніжэйшага роўню. Улада стварыла глыбока эшалянаваную абарону. Бо ранейшых мэханізмаў для перамогі ўладзе ўжо недастаткова».