Ён заявіў, што абяцаньні Аляксандра Лукашэнкі зрабіць мясцовыя выбары адпаведнымі міжнародным стандартам — гэта блеф, разьлічаны на замежнага спажыўца.
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары-2014» Сяргей Калякін назваў журналістам наступныя лічбы. Апазыцыйныя палітычныя партыі вылучалі ў тэрытарыяльныя камісіі 65 чалавек. А абралі туды толькі 5: аднаго ад Партыі БНФ і чатырох ад партыі «Справядлівы сьвет». А вось праўладныя палітычныя партыі вылучалі 109 чалавек, і зь іх у камісіях апынуліся 102. «Дык пра якую ж справядлівасьць можна казаць?» — абураўся Калякін:
«2 сьнежня Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі заявіў, што выбары, якія набліжаюцца, павінны стаць прыкладам сапраўднай дэмакратыі. І падчас іх беларускі народ сам вызначыць, хто павінен ім кіраваць, хто павінен кіраваць дзяржавай. Аднак дзейнасьць уладаў пры фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў фактычна цалкам абвергла гэтае сьцьверджаньне Лукашэнкі. Усё аказалася нават ня так, як заўсёды, а значна горш. Тут выразна бачна палітычная дыскрымінацыя дэмакратычнай апазыцыі».
Сяргей Калякін прадказаў сцэнар гэтых выбараў:
«Тое, як „стэрыльна“ былі ўтвораныя гэтыя камісіі, паказвае, што ўлады гатовыя да шырокамаштабных фальшаваньняў. І недапушчэньня хоць нейкага кантролю з боку грамадзкасьці».
Ці варта ў такіх умовах удзельнічаць у выбарах, назіраць за іх ходам? На гэтае пытаньне журналістаў сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары-2014» Віктар Карняенка адказаў так:
«Мы сваімі ініцыятывамі правакуем уладу на дзеяньні. Вылучаем прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і адсочваем: як жа ўлада ставіцца да палітычнай апазыцыі? І тут мы атрымліваем такія вынікі, пра якія ўжо сказана».
Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучала ў тэрытарыяльныя камісіі 11 чалавек. Ніхто з вылучэнцаў ня трапіў у камісіі. У зьвязку з гэтым старшыня партыі Анатоль Лябедзька кажа:
«Тое, што мы можам сказаць пасьля першага этапу, — гэта поўны вотум недаверу гэтай «вашывай, несумленнай кампаніі».
Партыя БНФ і «Справядлівы сьвет» вырашылі абскардзіць вынікі стварэньня тэрытарыяльных камісіяў у судзе, хоць асаблівых спадзяваньняў на судовыя пасяджэньні, а некаторыя зь іх праходзяць сёньня, у апазыцыі няма. Бо ў выбарчым кодэксе дагэтуль не прапісаныя крытэры і працэдура абраньня сяброў выбаркамаў.
«Мы неаднаразова на гэта зьвярталі ўвагу ўладаў, аднак яны адкінулі нашы прапановы і нічога не зьмянілі ў гэтым пляне ў Выбарчым кодэксе», — сказаў Віктар Карняенка.
Сёньня Менскі абласны суд адмовіў партыі БНФ у яе скарзе на неўключэньне намесьніка партыйнага старшыні Ігара Лялькова ў склад Менскай абласной выбарчай тэрытарыяльнай камісіі.
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары-2014» Сяргей Калякін назваў журналістам наступныя лічбы. Апазыцыйныя палітычныя партыі вылучалі ў тэрытарыяльныя камісіі 65 чалавек. А абралі туды толькі 5: аднаго ад Партыі БНФ і чатырох ад партыі «Справядлівы сьвет». А вось праўладныя палітычныя партыі вылучалі 109 чалавек, і зь іх у камісіях апынуліся 102. «Дык пра якую ж справядлівасьць можна казаць?» — абураўся Калякін:
«2 сьнежня Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі заявіў, што выбары, якія набліжаюцца, павінны стаць прыкладам сапраўднай дэмакратыі. І падчас іх беларускі народ сам вызначыць, хто павінен ім кіраваць, хто павінен кіраваць дзяржавай. Аднак дзейнасьць уладаў пры фармаваньні тэрытарыяльных выбарчых камісіяў фактычна цалкам абвергла гэтае сьцьверджаньне Лукашэнкі. Усё аказалася нават ня так, як заўсёды, а значна горш. Тут выразна бачна палітычная дыскрымінацыя дэмакратычнай апазыцыі».
Сяргей Калякін прадказаў сцэнар гэтых выбараў:
Тое, як „стэрыльна“ былі ўтвораныя гэтыя камісіі, паказвае, што ўлады гатовыя да шырокамаштабных фальшаваньняў