У нядзелю, 5 студзеня, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Філярэт і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павал правядуць супольную літургію ў Сьвята — Духавым катэдральным саборы ў Менску.
Пра гэта Свабодзе паведаміў прадстаўнік прэсавай службы Беларускай праваслаўнай царквы, айцец Сяргей Шульпін.
«Удзел у літургіі прымуць таксама біскупы Беларускай праваслаўнай царквы і духавенства. На завяршэньне гэтай службы мітрапаліт Філарэт прадставіць беларускаму народу ўладыку Паўла», паведаміў а.Сяргей.
Хто будзе прысутнічаць на ўрачыстай літургіі ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады Беларусі а. Сяргей не ўдакладняе. У прэсавай службе БПЦ таксама не паведамляюць якім будзе расклад першых дзён працы мітрапаліта Паўла, аднак вядома, што ў сярэдзіне студзеня ён правядзе прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў сьвецкіх сродкаў масавай інфармацыі.
Патрыяршаму экзарху усяе Беларусі прыслужваў пратаірэй Георгій Дзічкоўскі і духавенства сабору. Таксама ў малітве прымалі ўдзел арцыбіскуп Наваградзкі і Лідзкі Гурый, вікарый менскай эпархіі, біскуп Барысаўскі Веніямін і клерыкі Менскай эпархіі, паведамляе прэсавая служба Менскай эпархіі.
Таксама ў храме знаходзіўся ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў РБ Леанід Гуляка і прадстаўніца апарату ўпаўнаважанага Алена Радчанка. Па завяршэньні малебну Леанід Гуляка зачытаў віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі мітрапаліту Паўлу, а Алена Радчанка ад імя кіраўніка краіны ўручыла новаму мітрапаліту букет белых ружаў. Мітрапаліт Павал зьвярнуўся да вернікаў і духавенства з Архіпастырскім словам.
У прэсавай службе не паведамляюць якія менавіта словы прамовіў мітрапаліт Павал, прапаноўваючы шукаць адказы на ўсе пытаньні на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай праваслаўнай царквы.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з прызначэньнем на пасаду Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
«Праваслаўная Царква зьяўляецца галоўнай канфэсіяй нашай краіны, робіць значны ўнёсак у захаваньне і ўзбагачэньне духоўных і маральных традыцыяў беларускага народа. У Беларусі склаліся сапраўды партнэрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены канструктыўны дыялёг, накіраваны на вырашэньне важнейшых сацыяльных пытаньняў грамадзтва» гаворыцца ў віншаваньні.
«Вы маеце багаты вопыт працы ў праваслаўных прыходах, разьмешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод духоўных асобаў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага Экзархату Вы зробіце ўсё магчымае для захаваньня і разьвіцьця традыцый супольнай працы дзяржавы і Царквы, будзеце актыўна спрыяць умацаваньню стабільнасьці, згоды і міру ў беларускім грамадзтве», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны сайт БПЦ.
Па завяршэньню малітвы падзякі ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы, у суправаджэньні царкоўных герархаў мітрапаліт Павал наведаў Духоўна-адукацыйны цэнтар Беларускай праваслаўнай царквы. Ён агледзеў акадэмічны храм асьветніка Кірылы Тураўскага, канфэрэнц-залю, бібліятэку, жылыя памяшканьні, навучальныя аўдыторыі, адміністрацыйны корпус, царкоўна-гістарычны музэй БПЦ і сталоўку.

Мітрапаліт Павал узначаліў малітву падзякі ў менскім Сьвята-Духавым катэдральным саборы

Што сказаў Лукашэнка новаму мітрапаліту?
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з прызначэньнем на пасаду Мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
«Праваслаўная Царква зьяўляецца галоўнай канфэсіяй нашай краіны, робіць значны ўнёсак у захаваньне і ўзбагачэньне духоўных і маральных традыцыяў беларускага народа. У Беларусі склаліся сапраўды партнэрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены канструктыўны дыялёг, накіраваны на вырашэньне важнейшых сацыяльных пытаньняў грамадзтва» гаворыцца ў віншаваньні.
«Вы маеце багаты вопыт працы ў праваслаўных прыходах, разьмешчаных у розных краінах, карыстаецеся аўтарытэтам і павагай сярод духоўных асобаў і вернікаў. Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага Экзархату Вы зробіце ўсё магчымае для захаваньня і разьвіцьця традыцый супольнай працы дзяржавы і Царквы, будзеце актыўна спрыяць умацаваньню стабільнасьці, згоды і міру ў беларускім грамадзтве», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны сайт БПЦ.
Мітрапаліт Павал агледзеў маёмасьць БПЦ