Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» настойвае, што дзейнічае законна


Генпракуратура Беларусі патлумачыла, чаму ў жніўні 2011 году ўнесла сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» сьпіс абмежаванага доступу.

Такое пакараньне было вынесена за «дзеяньні ад імя праваабарончага цэнтру „Вясна“, які не прайшоў у вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь».

Таксама генпракуратура адзначыла, што за арганізацыю дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, прадугледжана крымінальная адказнасьць.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымаў намесьнік старшыні «Вясны» Валянцін Стэфановіч у адказ на свой запыт аб уключэньні сайту www.spring96.org у сьпіс абмежаванага доступу.

У зьвязку з гэтым рада праваабарончага цэнтру «Вясна» распаўсюдзіла заяву, у якой адзначаецца, што «дзейнасьць арганізацыі ў Беларусі носіць цалкам законны характар і мае на мэце легітымную дзейнасьць, скіраваную на абарону правоў і свабодаў чалавека».

«Дзейнасьць дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, скіраваная на стварэньне перашкодаў, аказаньне ціску ці перасьледу за ажыцьцяўленьне праваабарончай дзейнасьці, зьяўляецца парушэньнем Канстытуцыі і ўзятых на сябе дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

Рада «Вясны» нагадала аб патрабаваньнях міжнароднай і беларускай праваабарончай супольнасьці аб неадкладным і безумоўным вызваленьні з-за кратаў свайго старшыні Алеся Бяляцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG