Артыкул 20-гадовае даўніны выклікаў шмат камэнтароў у сеціве. Шкада, што гэта адбылося не ў 1993 годзе, а сёньня. Хоць ёсьць падставы меркаваць, што наша палітычнае сёньня пачалося якраз тады, 20 гадоў таму, і якраз з падзеі, апісанай у артыкуле «Фатальная памылка БНФ». Дакладней, з адсутнасьці падзеі.
Але пачну я з мэтадалягічных, так бы мовіць, пытаньняў.
Ці можна ўвогуле крытыкаваць БНФ (той, яшчэ адзіны) і Пазьняка? Ёсьць два падыходы. Першы – эмацыйны: БНФ і Пазьняк – прадметы культу, ніякай крытыкі, а хто крытыкуе – вораг. Такі падыход выклікае і супрацьлеглую эмацыйную рэакцыю – на Пазьняка і БНФ у сеціве выліваюцца патокі абразаў. На маю думку, гэтыя ўзаемаабумоўленыя падыходы ня маюць ані падставаў, ані канструктыўнага сэнсу. У БНФ і Пазьняка былі бясспрэчныя дасягненьні і посьпехі, былі і памылкі. Такі падыход – рацыянальны. Мы мусім знайсьці выразнае тлумачэньне гістарычных падзеяў, сьведкамі якіх былі і якія наклалі адбітак на наш дзень сёньняшні.
Дайце веры, крытыка памылак БНФ і Пазьняка робіцца не дзеля самой крытыкі і тым больш не для таго, каб «нізрынуць» культавага палітыка. Крытыка робіцца для таго, каб зразумець, чаму і дзе мы сёньня апынуліся. Можна, вядома, сказаць, што ва ўсім вінаватыя Масква, Кебіч, Шушкевіч, Лукашэнка і г.д. Але гэтыя людзі ніколі не прадстаўлялі сьвядомых беларусаў, якія, у сваю чаргу, ад іх ніколі нічога не чакалі. Сьвядомых беларусаў прадстаўляла Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце і ад яе чакалі дзеяньняў. І калі Шушкевіч «заваліў» рэфэрэндум аб роспуску ВС мы чакалі сувымернай рэакцыі з боку Апазыцыі. А рэакцыі не было. Абвясьцілі гэты ВС нелегітымным і засталіся ў ім працаваць, тым самым гэтую нелегітымнасьць абвяргаючы.
Што адбылося? Апазыцыя БНФ свой вобраз пераможцаў памяняла на вобраз паражэнцаў. Рыторыка дасягненьняў (нягледзячы ні на што) саступіла месца рыторыцы апраўданьня (перавагай сіл праціўніка). Палітычная ініцыятыва (і прага ўлады) перайшла з рук Апазыцыі БНФ (якой дагэтуль у Беларусі было «больш за ўсіх трэба») у рукі аднаго дырэктара саўгаса (і цяпер ужо яму стала «больш за ўсіх трэба»). Што адбылося? У Беларусі ня стала палітыкі – адтуль і да сёньня.
Хто б тут сябе ні называў палітыкам або палітычнай партыяй, хто б ні ладзіў выбары-байкоты, усё гэта толькі імітацыя, бо палітыкі – няма.
Трэба пра гэта гаварыць? Трэба. Трэба шукаць, адкуль гэта пачалося і чаму? Трэба. Трэба крытыкаваць Апазыцыю БНФ за адсутнасьць адэкватнай рэакцыі на «завал» рэфэрэндуму? Трэба. Між іншым, тысячы прыхільнікаў па ўсёй Беларусі (і я ў іх ліку) успрынялі гэтую адсутнасьць рэакцыі як асабістую драму і драму для ўсёй краіны. І зусім не правакацыяй выкліканы мой артыкул 1993 году, а болем, бо гэта была і мая справа. Мы яшчэ ня ведалі, што для беларушчыны адбылася ня драма, а трагедыя.
Што магла зрабіць Апазыцыя? Я дапусьціў, што калі ВС абвешчаны нелегітымным (бо сам парушыў закон), Апазыцыя дзеля захаваньня ўласнай легітымнасьці мусіць пакінуць яго. Пайсьці на вуліцу, якая «дыхала рэвалюцыяй». Апошняя фраза выклікала самыя ярасныя спрэчкі.
Будучы сам на вуліцы, я добра памятаю, як мы іх чакалі. Але давайце не ўхіляцца ад адказу на галоўнае пытаньне: Ці мусіла Апазыцыя ці хоць бы толькі яе лідэр Пазьняк (бо людзі там былі надта розныя) заставацца ў нелегітымным ВС? Мой адказ – не.
Магчыма, быў і нейкі іншы спосаб рэакцыі. Але мне і шмат каму з паплечнікаў тады, у 1993-м бачыўся гэты – ісьці падымаць вуліцу.
У БНФ быў высокі мабілізацыйны патэнцыял. Гэта я і назваў «вуліца дыхала рэвалюцыяй». І гэтае дыханьне адчувалі ўсе мы. А выхад Пазьняка з ВС быў бы і чаканым і вельмі моцным палітычным крокам на апярэджаньне – насустрач гэтаму дыханьню.
Пра мабілізацыйны патэнцыял апазыцыі прывяду такі прыклад. Газэта «Свабода», у якой быў надрукаваны мой артыкул, выйшла напрыканцы 1993 году накладам 20 тысяч асобнікаў. У наступным годзе газэта перайшла на рэгулярны штотыднёвы выхад і дасягнула накладу 100 тысяч асобнікаў. Гэта найвялікшае дасягненьне беларускай незалежнай прэсы за ўсе часы! Прычым газэта выходзіла цалкам па-беларуску клясычным правапісам. Гэта толькі адзін прыклад мабілізацыйнага патэнцыялу фракцыі БНФ, у якую ўваходзіў рэдактар «Свабоды» Ігар Гермянчук. Дадайце сюды рады БНФ па ўсёй Беларусі, рабочы рух, які зусім не запаў у сьпячку. Яшчэ гэта быў, мабыць, апошні год, калі БНФ падтрымлівала ўся нацыянальная інтэлігенцыя. Людзі чакалі ад фракцыі ўчынку.
Магчымасьці сабраць плошчу тады актыўна абмяркоўваліся. У папярэднім нумары «Свабоды» на першай паласе чытаем: «Ня варта чакаць, што на плошчу Незалежнасьці ў Менску прыйдзе 100 тысяч грамадзянаў, каб патрабаваць «свабоды і дэмакратыі». Але «па кілбасу» – прыйдуць. Людзі прыйдуць на плошчу, калі будуць перакананыя, што дэмакраты сапраўды здольныя забясьпечыць ім годнае жыцьцё». Словам – усё магло быць.
Плюс да ўсяго народ быў тады яшчэ «нябіты» і свабоды паводзінаў ці грамадзкай дзейнасьці ў Беларусі было непараўнальна болей. Упершыню народ стане «бітым» у 1996-м, у Менскую вясну, калі Лукашэнка кіне на народ «касманаўтаў» з дубінамі.
Але ў 1993-м, пра які гаворка, Лукашэнка яшчэ не прэзыдэнт. І ніколі б ня стаў ім, калі б Апазыцыя не абвергла свайго ж вызначэньня нелегітымнасьці ВС і не засталася ў паражэнскім становішчы сьведкам узыходжаньня дырэктара саўгаса на п’едэстал.
Застаўшыся, яна, Апазыцыя, спрыяла легітымацыі ўсяго, што было далей, страчваючы адну за адной уласныя заваёвы. Сёньня ні на каліва ня зьменшыліся пагрозы прыходу расейскага рубля (пра што я пісаў у 1993-м), поўнае русіфікацыі Беларусі і страты незалежнасьці.
Варта заўважыць, што і словы пра легітымнасьць яшчэ шмат значылі ў 1993-м. І міжнароднае прызнаньне таксама.
Крытычны погляд на гэты эпізод нашай гісторыі дае магчымасьць рацыянальным вокам глядзець на навакольны сьвет, замест ворагаў твайго культу знаходзіць паплечнікаў і не летуцець пра заўтрашняга збаўцу, які невядомым чынам зьявіцца ў Беларусі і правядзе тут люстрацыю з рэстытуцыяй. Крытычны погляд дазваляе яднаць аднадумцаў, каб набліжаць заўтрашнія перамогі супольным чынам. Для гэтага трэба прызнаць памылку БНФ як памылку ўсіх сьвядомых беларусаў, як памылку Апазыцыі, а таксама маю і тваю, бо толькі пасьля гэтага расчыняцца дзьверы ў новы этап нашае супольнае гісторыі.