Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн едзе на Майдан


Джон Маккейн, 16 кастрычніка 2013
Джон Маккейн, 16 кастрычніка 2013
Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн ляціць у Кіеў , каб выказаць падтрымку ўдзельнікам «эўрамайдану» і сустрэцца з прадстаўнікамі ўкраінскага ўраду.

Як паведаміў яго прэс-сакратар Браян Роджэрс выданьню The Daily Beast, Маккейн едзе ва Ўкраіну ў гэты крытычны час, калі ўкраінцы змагаюцца за сваю будучыню.

Маккейн вылецеў у Кіеў у пятніцу ўвечары і мае намер правесьці там суботу і нядзелю. Сэнатар-дэмакрат ад Канэктыкуту Крыс Мёрфі накіруецца ў Кіеў у нядзелю. Ён узгадніў сваю паездку зь дзярждэпартамэнтам.

У чацьвер Маккейн заклікаў ЗША да больш актыўнай зьнешняй палітыкі ў дачыненьні да Ўкраіны. Ён таксама раскрытыкаваў улады Ўкраіны за разгон удзельнікаў мірных дэманстрацыў на Майдане і за адмову падпісаць дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG