Пра праблемы, зь якімі сутыкаюцца інваліды ў штодзённым жыцьці, на такіх імпрэзах не прынята згадваць.
Жыхарка Бабруйска Інга Татур у інвалідным вазку зь дзяцінства. Жыве яна са сваімі роднымі. Нядаўна для яе ў пад’ездзе паставілі мэханічны пад’ёмнік. Гады тры таму зьявіўся і электравазок. На ім яна любіць вандраваць па бабруйскіх вуліцах.
«Я сёлета зразумела, што мае вылазкі на вуліцу — гэта як паехаць у адпачынак. Калі я наежджуся, дык атрымліваю шмат эмоцыяў, адрэналіну, бо недзе даводзіцца скокнуць з бардзюра, нешта даводзіцца рабіць упершыню. Для мяне вуліца — гэта тэрыторыя між зьведаным і нязьведаным. Для мяне шмат яшчэ нязьведанага. Я мару выехаць за межы Бабруйска. Я разумею, што гэта магчыма, але ня ведаю як. Яшчэ адна мая мара — зьезьдзіць у Нясьвіж. Кажуць, што там дужа шмат прыступак і парогаў. Патрэбны суправаджальнік».
Інга кажа, што ўзімку вазочнікі найчасьцей абмежаваныя прасторай сваёй кватэры. Жанчына зазначае, што такі лад жыцьця ўзімку абумоўлены фізычнымі асаблівасьцямі інваліда, а таксама працаю камунальных службаў. Улетку інваліды ў вазках таксама не наважваюцца на далёкія шпацыры без суправаджэньня. Бальшыня ўстаноў, якія хацелася б наведаць, для інвалідаў пакуль недаступныя, бо зашмат тых жа прыступак.
«Рэч у тым, што ня хочацца быць заўсёды залежным ад людзей. Калі ты некуды выпраўляесься, дык павінен ведаць, што туды заедзеш. За гэтае лета я не змагла нікуды забрацца. У нас быў фэстываль „Вянок дружбы“, дык паехала на яго па праезнай частцы і не змагла выехаць на тратуар, бо быў такі высокі бардзюр. Нават у нас у Сьвятамікольскім саборы — і там такі пандус! Заяжджаеш па ім і ўпіраесься ў адчыненыя дзьверы».
У Бабруйску больш за паўтысячы інвалідаў-вазочнікаў, і толькі малая іх частка жыве актыўна. Інга кажа, што ведае зь дзясятак такіх людзей. Пэрыядычна яны зьбіраюцца разам. Напрыклад, наведваюць кампаніяй кавярні. Найчасьцей пэрсанал ня надта вітае такіх наведнікаў — пакуль не прызвычаіцца. Потым стаўленьне да вазочнікаў мяняецца на пазытыўнае, кажа Інга Татур.
У райцэнтры Глуск жыве шасьцідзесяціпяцігадовы інвалід Валер Васілеўскі. У маладосьці ён пашкодзіў сабе хрыбетнік і больш за трыццаць гадоў ня ходзіць. Ужо будучы ў вазку, пасьля гібелі сына, Валер Аляксандравіч моцна запіў. Адолеўшы цягу да сьпіртнога, ён пастанавіў больш не выходзіць з кватэры. Добраахвотнае самотніцтва цягнецца дзесяць гадоў. Навошта, пытаю, выраклі сябе на самаізаляцыю?
Валер Васілеўскі: «Вуліца добраму не навучыць, калі ты не пры справе. Там нэгатыву пад завязку. А калі яшчэ шклянку дадуць, ды ты не адмаўляесься, дык гарэлка —страшная сіла. Вось я ўжо дзесяць гадоў як не куру. Кнігу напісаў. Ужо выдалі. Жывапіс той жа. На двор ня цягне. Вось у вакно гляджу, у які бок вецер — ведаю якое надвор’е будзе».
Валер Васілеўскі кажа, што ногі за час самотніцтва зусім саслаблі. Суразмоўца шмат малюе і шмат піша. Побач зь ім і ягоныя малюнкі. На тых, што паказаў, пераважаюць біблейскія сюжэты. Ёсьць партрэты. Любіць, кажа, па памяці маляваць вясковыя пэйзажы. Сваю аўтабіяграфічную кнігу Валер Аляксандравіч назваў «Споведзь чалавека ў інвалідным вазку». Запытваю ў яго, што значыць быць чалавекам у вазку, і атрымліваю такі адказ:
«Я ж таксама быў здаровым. І вось бачыў мужчыну ў інвалідным вазку, дык тады думаў: „Ну паехаў і паехаў“. Здаровы чалавек адварочвае позірк ад хворага, які ў вазку. Думкі ў здаровага тады такія зьяўляюцца: што ня дай Бог, каб я апынуўся на ягоным месцы. Вазок жа для інваліда — гэта зносіны, няхай не зь людзьмі, але з прыродай».
Валер Аляксандравіч цьвердзіць, што за дзесяць гадоў стаўленьне здаровых людзей да інвалідаў у вазках асабліва не зьмянілася. Яно зьменіцца, кажа ён, калі будзе мяняцца да лепшага жыцьцё ў Беларусі. На сваё ж жыцьцё спадар Васілеўскі не наракае. Дзякуе жонцы за тое, што апякуецца ім, а таксама тым, хто яго яшчэ не забыў. Праўда, пры гэтым ён са скрухай адзначае:
«Я трыццаць тры гады на інваліднасьці. І за трыццаць тры гады хоць бы хто прыйшоў і сказаў: на табе, Валера, які падарунак. Чакаеш гэтага Дня інваліда, чакаеш — а яго нібыта і няма. Гэтак і застаецца чарсцьвінка на сэрцы, бо чакаеш па-дзіцячаму. А хто такі інвалід? Яму ж і даюць гэтую групу і льготы, што чалавек ня можа сябе забясьпечыць цалкам».