Ксёндз Алег Буткевіч стаў біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Ксяндза Юрыя Касабуцкага прызначылі дапаможным біскупам Менска-магілёўскай архідыяцэзіі. А ксёндз Іосіф Станеўскі будзе дапаможным біскупам Гарадзенскай дыяцэзіі — паведамляе catholic.by.
Усе сьвятары нарадзіліся ў Беларусі, тут жа атрымлівалі духоўную адукацыю і вялі служэньне.
Хрысьціна Лялько, галоўная рэдактарка каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria», кажа, што такому прызначэньню каталіцкая супольнасьць вельмі радая:
«Мы вельмі радуемся таму, што прызначаныя мясцовыя біскупы. Яны найлепш разумеюць рэаліі нашыя, праблемы. Тут нарадзіліся, тут вырасьлі, мэнтальнасьць нашу разумеюць.
Гэта, канечне, радасьць, што на нашай зямлі ўжо такі плён, што нашыя сьвятары дарастаюць да такога ўзроўню — могуць быць біскупамі, быць пастырамі.
Усе намінаты — дастойныя асобы. Прыходзіць маладое пакаленьне пастараў — і гэта радасьць для нас».