Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак вітаў беларускіх грэка-каталікоў

абноўлена

Кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Блажэнны Сьвятаслаў адпраўляе літургію на галоўным прастоле базылікі сьвятога Пятра ў апостальскай сталіцы. Гэта ўпершыню ў гісторыі, калі папа рымскі дазволіў кіраўніку ўсходняй каталіцкай царквы ўзначальваць літургію за галоўным алтаром.

Беларускія і ўкраінскія вернікі прынялі ўдзел у супольнай літургіі, якая адбылася ў Рыме — паведамляе catholic.by.

Грэка-каталіцкая супольнасьць зь Беларусі прыбыла ў Ватыкан на ўрачыстасьці закрыцьця Году веры, а таксама з нагоды 390-годзьдзя пакутніцкай сьмерці сьвятога Язафата Кунцэвіча і 50-годзьдзя пакладаньня яго рэліквій у базыліцы сьвятога Пятра.

У літургіі прымаў удзел архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі візытатар для грэка-католікаў Беларусі. Вялі набажэнства Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Сьвятаслаў Шаўчук (Украінская Грэка-Каталіцкая Царква) і прэфэкт Кангрэгацыі па справах Усходніх касьцёлаў кардынал Леанарда Сандры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG