«Зараз ніякіх камэнтароў, званіце ў панядзелак», — сказаў дзяжурны раённай міліцыі.
Паводле зьвестках іншага міліцыянта з раёну, айцец Аляксандар быў забіты ў ноч на 22 лістапада ў Воршы.
Сайт БХД з спасылкай на неназваную крыініцу сьцьвярджае, што сьвятара мог забіць чалавек, якому ён дапамагаў і, магчыма, пусьціў пераначаваць.
Актывіст БХД Павел Каралёў, які быў асабіста знаёмы зь сьвятаром, паведаміў, што айцец Аляксандр моцна апекаваўся будынкам царквы, пабудаваным у XVIII ст., які пры ім набыў належны выгляд.
Паводле людзей, якія ведалі айца Аляксандра, ён быў адкрыты да розных прапаноў, удзельнічаў у правядзеньні мастацкага пленэру у Смальянах, дапамагаў валянтэрам, якія дасьледавалі гісторыю вёскі і былога каталіцкага кляштара дамініканаў.
Адзначаюць, што гэта айцец Аляксандр першым паведаміў пра спробы ўладаў зьнішчыць мураваны помнік гісторыі і культуры XVII стагодзя, дзякуючы чаму кляштар ня быў цалкам зруйнаваны.