Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайданы ў Кіеве аб’ядналіся


Чарговая ноч на Майдане ў Кіеве была халоднай, але мірнай.

У Кіеве ад сёньня функцыянуе адзіны Эўрамайдан. Удзельнікі «партыйнага» намётавага лягера на Эўрапейскай плошчы аб’ядналіся мінулай ноччу з грамадзкім Эўрамайданам каля манумэнта Незалежнасьці, што разьмечшаны на Майдане Незалежнасьці.

Пра пачатак такога яднаньня з трыбуны перад Украінскім домам аб’явіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк.

Ён зачытаў зварот былога прэм’ер-міністра зьняволенай Юліі Цімашэнкі, якая заклікала абодва эўрамайданы аб’яднацца, а таксама прыбраць партыйную сымболіку, пасьля чаго людзі пачалі накіроўвацца з Эўрапейскай плошчы на Майдан Незалежнасьці.

Падразьдзяленьні МНС Кіева на распараджэньне гарадзкога галавы Аляксандра Папова разьмясьцілі тут вялікі намёт для абагрэву ўдзельнікаў акцыі пратэсту.



Удзельнікі аб’яднанага Эўрамайдану сёньня плянуюць пікетаваць пасяджэньне Кабінэта міністраў Украіны.

На мінулым тыдні менавіта ўрад ухваліў распараджэньне аб прыпыненьні падрыхтоўкі да заключэньня Дамовы аб асацыяцыі на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні 28–29 лістапада.

Гэта рашэньне выклікала шматтысячныя пратэсты ў Кіеве і эўрамайданы ў многіх гарадах Украіны і сьвету. Украінцы настойваюць, што Кабінэт міністраў не меў права прымаць рашэньне, якое супярэчыць значнай колькасьці законаў Украіны. Гэтае рашэньне ўрада ўжо абскарджана ў адным зь кіеўскіх судоў, разгляд справы прызначаны на 10 сьнежня.



Сьпявачка Руслана заклікае аб'яднаць Майданы
Сьпявачка Руслана заклікае аб'яднаць Майданы




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG