Яна патрабуе, каб Украіна падпісала пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ.
Раней украінская апазыцыя ўнесла ў Вярхоўную Раду праект пастановы, каб выказаць недавер кабінэту міністраў краіны, які прыняў рашэньне аб прыпыненьні падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.
У Кіеве зноў адбыліся сутыкненьні зь міліцыяй прыхільнікаў апазыцыі, якія з раніцы пікетуюць будынак кабінэта міністраў Украіны. Яны патрабуюць адстаўкі ўрада Мікалая Азарава. Паводле «Эха Москвы», былі затрыманыя два ўдзельнікі сутыкненьняў.
25 лістапада ў Кіеве працягваецца бестэрміновая акцыя прыхільнікаў эўраінтэграцыі. Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, ва ўкраінскай сталіцы дзейнічаюць два лягеры удзельнікаў пратэстаў. Адзін арганізаваны апазыцыяй на Эўрапейскай плошчы, іншы паўстаў стыхійна на Майдане Незалежнасьці.