Выкладчык Інстытуту міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўнівэрсытэту палітоляг Віціс Юрконіс кажа, што, нягледзячы на тое, што саміт «Усходняга партнэрства» ў Вільні пачнецца ўжо праз тры дні, сытуацыя дагэтуль няясная і незразумелая:
«Таму што Януковіч можа прыехаць са сваімі нявыкананымі заданьнямі, але ўсё адно, з-за геапалітычнай сытуацыі Украіны, як лічаць у Брусэлі, я ня думаю, што крыж на Ўкраіне пастаўлены. Я думаю, што перамовы будуць ісьці і ў Вільні».
Эўрамайдан, на думку літоўскага палітоляга Віціса Юрконіса, быў паказьнікам эмоцый, меркаваньняў, настрояў грамадзянскай супольнасьці, і нельга не заўважаць, што эўрапейская пэрспэктыва для ўкраінцаў мае ўсё большую і большую вагу:
«Я думаю, што на гэты сыгналь, што паказаў Эўрамайдан, Брусэль таксама зьверне ўвагу. І гэта таксама зьяўляецца вельмі і вельмі важкім сыгналем для тых жа ўкраінскіх уладаў. Якое б рашэньне ні было прынята, яны павінны зразумець, што гэта рашэньне будзе мець уплыў і на вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у 2015 годзе».
Рашэньне афіцыйнага Кіева адмовіцца ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам тычыцца ня толькі адной Украіны, але ўскосна тычыцца іншых краінаў, у прыватнасьці, Малдовы і Грузіі, падкрэсьлівае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс:
«Калі Ўкраіна не падпісвае пагадненьне пра асацыяцыю на гэтым тыдні, гэта азначае, што падпісаць гэту дамову ў наступным годзе будзе дастаткова складана і для Малдовы і Грузіі. З-за вагі Ўкраіны яе рашэньне можа паўплываць і на суседнія краіны».
Што да Беларусі, кажа літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс, у параўнаньні з Украінай тут умовы сапраўды вельмі і вельмі розныя. Голас грамадзянскай супольнасьці Беларусі ня мог бы прагучаць так моцна, як ва Ўкраіне, бо рэпрэсіі ў Беларусі значна мацнейшыя, лічыць спадар Юрконіс:
«Як казаў былы прэм’ер Літвы Андрус Кубіліс, калі б Украіна ўсё ж такі вызначылася наконт дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам, гэта б надало вельмі вялікі імпульс суседнім краінам, паказваючы, што эўрапейская пэрспэктыва сапраўды магчымая, рэальная. Зразумела, гэта будзе тычыцца лёсу ня толькі Ўкраіны, але і наагул усёй ініцыятывы „Ўсходняга партнэрства“, усяго рэгіёну».