Нягледзячы на халодны дождж і сьнег на Майдане Незалежнасьці, на Эўрапейскай плошчы і каля будынку Кабінэта міністраў стала знаходзяцца людзі, а ўвечары ў цэнтры сталіцы Ўкраіны зноў сабралася некалькі тысяч пратэстоўцаў.
Абаронца зьняволенай лідэркі апазыцыі Юліі Цімашэнкі Сяргей Уласенка заявіў, што Цімашэнка ў харкаўскай турме абвясьціла бестэрміновую галадоўку, каб прымусіць Віктара Януковіча падпісаць пагадненьне з Эўразьвязам. Спадар Уласенка зачытаў ліст ад імя экс-прэм’ера з трыбуны на Эўрапейскай плошчы ў Кіеве:
«На знак адзінства і салідарнасьці з усімі, хто цяпер змагаецца на ўсіх Эўрамайданах ва Ўкраіне і ў сьвеце, я абвяшчаю бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем да Януковіча падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Эўразьвязам»,— гаворыцца ў звароце Цімашэнкі.
Цімашэнка заклікала людзей «зрынуць Януковіча з твару зямлі, разам з яго карупцыйнымі мэтастазамі», калі ён не падпіша пагадненьне аб асацыяцыі 29 лістапада.
Сяргей Уласенка таксама паведаміў, што экс-прэм’ерка зрабіла «з падручных сродкаў» сьцяг Эўразьвязу і павесіла яго ў сябе ў камэры.
«Я шчасьлівая, што сотні тысяч ўкраінцаў выйшлі на Эўрамайданы ва Ўкраіне і па ўсім сьвеце. Выйшлі, каб не дазволіць кіруючай мафіі забіць наш эўрапейскі выбар, зламаць наша жыцьцё. Я ганаруся адчуваць сябе часткай такога велічнага і моцнага народа, які змог атрымаць дзяржаўную незалежнасьць і захаваць яе нягледзячы ні на што»,— падкрэсьліла Юлія Цімашэнка.
Яна выказала шкадаваньне, што ня можа фізычна быць разам з удзельнікамі Эўрамайдана, але, «нягледзячы на краты, кожная мая часьцінка цяпер разам з вамі жыве і верыць у нашу перамогу».
Дзякуючы масавым акцыям пратэсту ўкраінская апазыцыя далей цісьне на ўладу.
Пасьля доўгага маўчаньня выступіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч, ён надалей зьбіраецца на саміт у Вільню і абяцае ўкраінцам не забіраць іх эўрапейскую мару.
Януковіч у звароце да ўкраінскага народу заявіў, што ніхто не сьпіхне Ўкраіну з эўрапейскага шляху, і падзякаваў народу за «грамадзянскую сьвядомасьць»:
«У нас ніхто не ўкрадзе мару пра Ўкраіну роўных магчымасьцяў, пра эўрапейскую Ўкраіну. Гэтак жа, як ніхто не сьпіхне нас з праведнай дарогі, якая вядзе да гэтай мары», — гаворыцца ў апублікаваным 25 лістапада звароце прэзыдэнта.
Януковіч дадаў, што часам яму даводзіцца зьвяртацца да няпростых рашэньняў, з-за чаго ён рызыкуе быць незразуметым:
«Я хачу, каб у нашай вялікай ўкраінскай сям’і быў мір і спакой. Як бацька ня можа пакінуць сям’ю бяз хлебу, так і я ня маю права пакінуць людзей на волю лёсу з тымі праблемамі, якія могуць паўстаць, калі пад ціскам, які мы адчуваем, спыніцца вытворчасьць і мільёны грамадзян будуць выкінутыя на вуліцы», — заявіў Януковіч.
«Украінскі народ ўпершыню за апошнія тры гады рэальна стаў суб’ектам палітычнага працэсу. Больш за сто тысяч ўкраінцаў, якія выйшлі на Эўрапейскую плошчу — гэта фактар, які ня могуць ігнараваць ні рэжым Януковіча, ні Эўразьвяз, ні Расея»,— заявіў Свабодзе народны дэпутат з фракцыі партыі «Бацькаўшчына» Андрэй Пышны.
Апазыцыя тым часам заяўляе аб пагрозе імпічмэнту прэзыдэнту і адстаўкі ўраду. У парлямэнце лідэры апазыцыйных фракцый ужо зарэгістравалі праект пастановы аб недаверы ўраду Мікалая Азарава.
Палітоляг Уладзімір Фясенка лічыць малаверагодным, каб улада пайшла на саступкі перад удзельнікамі акцый пратэсту, якія можна было расцаніць як праява яе слабасьці. Паводле яго слоў, прадстаўнікі дзейнай улады «добра памятаюць, чым скончылася слабасьць і саступкі ў 2004 годзе».
Экспэрты адзначаюць, што пратэсты ў падтрымку эўраінтэграцыі ўплываюць не на ўладу, а на грамадзкія настроі. Калі ж апазыцыя зможа пашырыць пратэсты, то ў яе зьявіцца шанец скарыстацца сытуацыяй на сваю карысьць. Аднак не выключана, што апазыцыі прыйдзецца шукаць годны выхад з сытуацыі, калі пратэсты пачнуць згасаць.
Між тым, міністар замежных спраў Леанід Кажара заявіў, што прэзыдэнт Віктар Януковіч плянуе наведаць Віленскі саміт «Усходняга партнэрства».