У нядзелю там былі тры беларускія сьцягі, але цяпер іх ня бачна. Беларускія апазыцыянэры выказваюць падтрымку ўкраінцам, але самі на Эўрамайдан пакуль ня едуць — у адрозьненьне ад падзеяў Аранжавай рэвалюцыі 2004 году.
«На #євромайдані на Європейській беркут жорстоко б’є людей. Всі сюди, — заклікае ў сваім Фэйсбуку маладая ўкраінская дэпутатка Вярхоўнай Рады Леся Оробэць.
Беларускія незалежныя палітычныя партыі і рухі заявілі пра сваю падтрымку эўрапейскага выбару Ўкраіны і Эўрамайдану. У прыватнасьці, з такой заявай выступіла АГП.
Аднак падтрымаць суседнюю краіну дзеяньнем апазыцыйныя беларускія лідэры зьбіраюцца пакуль што толькі ў Вільні — падчас саміту «Ўсходняга партнэрства».
Павал Севярынец згадвае, што было ў 2004 на Майдане:
«Стаялі намёты, трымалі сьцягі. Многія з маладафронтаўцаў заставаліся ва Ўкраіне на тыдні — да перамогі Майдану», — згадвае Павал.
Пра цяперашнюю пазыцыю БХД Павал Севярынец кажа:
«БХД падтрымлівае рух Украіны ў Эўропу. У нас ёсьць сувязі з хрысьціянскімі дэмакратамі, якія ўваходзяць у кааліцыю з „Бацькаўшчынай“. Паехаць падтрымаць — то шчыра кажучы, заўтра кіраўніцтва едзе на саміт у Вільню. Пасьля гэтага, напэўна, будзем думаць».
«Некаторыя маладафронтаўцы паехалі і зьбіраюцца ехаць, — кажа Зьміцер Дашкевіч, цяперашні лідэр „Маладога фронту“. — Але цэнтралізаваных выездаў мы не плянуем».
«Мы выступаем супраць любых праяваў аўтарытарызму, супраць умяшальніцтва Расеі ва ўнутраныя справы Ўкраіны, у пытаньні выбару, перад якім стаіць украінская дзяржава. Мы назіраем беспрэцэдэнтны эканамічны і палітычны ціск з боку Расеі. Гэта абурае», — абвяшчае Дашкевіч пазыцыю «Маладога фронту» адносна ўкраінскіх падзеяў.
Сам Зьміцер каля тыдня правёў у Кіеве ў 2004 годзе:
«Украінцы вельмі прыязна ставіліся. На пачатку яшчэ задавалі пытаньне: „А цэ шо за прапор?“ Але ўжо пасьля ведалі, што гэта беларусы».
Анатоль Лябедзька быў адзіным беларусам, які выступаў перад мільёнам пратэстоўцаў на Майдане ў 2004.
«Але на гэты раз, відаць, не атрымаецца, — кажа лідэр АГП Анатоль Лябедзька.— Але падчас Віленскага саміту ў нас заплянаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі. На вялікі жаль, нашае папярэдняе супрацоўніцтва было несыстэмным, фрагмэнтарным. Але патрабуе большых камунікацый і кансалідацыі супольных намаганьняў украінскіх і беларускіх прыхільнікаў пераменаў і эўрапейскага выбару».
«Калі б вы былі крышку ўважлівыя, дык заўважылі б, — агучвае лідэр пазыцыю партыі, — што яшчэ ўчора-заўчора на сайце ucbp.org былі разьмешчаныя вытрымкі з заявы палітычнай рады АГП. Гэта заява салідарнасьці з тымі, хто зараз знаходзіцца на Майдане. Мы зыходзім з таго, што зараз ва Ўкраіне вырашаецца не ўнутрыўкраінская праблема, а пытаньне, якое датычыць разьвіцьця ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта актуальна для ўсіх».
Андрэй Дзьмітрыеў з «Гавары праўду» распавядае, што ўчора ў руху абмяркоўвалі ўкраінскае пытаньне:
«Мы вырашылі, што калі Майдан застанецца і вытрымае на працягу некалькіх дзён, дык абавязкова нехта зь лідэраў „Гавары праўду“ паедзе туды і падтрымае ўкраінцаў».
«Гавары праўду» таксама зьбіраецца на Віленскі саміт і заплянаваў там сустрэчы з украінскай апазыцыяй.
«У 2004 годзе я асабіста быў на Майдане, — кажа Аляксей Янукевіч.— Але там была іншая сытуацыя, зразумелая сытуацыя. Было відавочна, што стаяньне на Майдане рэальна можа пераламаць сытуацыю. Сёньня ў мяне такога адчуваньня няма. Гэта важна, што шмат людзей выйшла на Майдан, мы зь імі салідарныя і падтрымліваем іх выбар.
Але няма адчуваньня, што сытуацыя такая, якая магла б прымусіць прэзыдэнта Януковіча і ягоны ўрад зьмяніць сваё рашэньне і падпісаць дамову з Эўразьвязам ужо цяпер».
Цімафей Дранчук, намесьнік старшыні зарэгістраванай ў Літве арганізацыі «Маладая Беларусь», таксама быў у Кіеве падчас Аранжавай рэвалюцыі. Цяпер не паедзе, хаця ўкраінцаў падтрымлівае:
«Украіна зараз стаіць перад лёсавырашальным геапалітычным выбарам, — зазначыў Дранчук.— Быць часткай пазытыўнай і добразычлівай эўрапейскай супольнасьці альбо гніць разам з аўтарытарнай і крывавай Расеяй. Калі Ўкраіна стане паўнавартаснай часткай Эўропы, дык для Беларусі гэта стане выдатным прыкладам і надзеяй на тое, што вельмі хутка і мы таксама вернемся ў эўрапейскую сям’ю».