Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрымалі лідэра кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць!»


Зьміцер Карашкоў
Зьміцер Карашкоў

У Гомелі міліцыя затрымала лідэра грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць!» Зьмітра Карашкова.

Яго абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — паводле артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Уранку 11 лістапада Зьміцер выйшаў на пляцоўку побач з аблвыканкамам з плякатам: «Спыніце продаж алькаголю каля школаў».

Праз гадзіну да пікетоўца пад’ехала патрульная машына. Маёр міліцыі Ўладзімер Недабой даставіў Зьмітра Карашкова ў Цэнтральны РАУС, каб скласьці пратакол аб парушэньні парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG