Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня згодны — сыходзь з заводу!


Дзьмітры Карашкоў
Дзьмітры Карашкоў
9 лістапада дырэктар Гомельскага вагонарамонтнага заводу Ігар Красноў сустракаўся з рабочымі транспартнага цэху. Менавіта яны на пачатку месяца ў пісьмовай заяве запатрабавалі падвышэньня заробку на 100 адсоткаў.

Апавядае ініцыятар напісаньня заявы Дзьмітры Карашкоў:

«Дырэкцыя абвінавачвала мяне ў тым, што я падмануў калектыў і выклаў у інтэрнэт інфармацыю пра тое, што ў нас нізкія заробкі. Але калі б не было ліста, то нічога й не было б. Вядома, былі б нейкія намінальныя падвышэньні. На мой погляд, цяпер заробак разьлічваецца рабочым, відаць, з улікам таго, каб з голаду не памерлі — так, відаць, сказаць правільней. Па кілякалёрыях».
На мой погляд, цяпер заробак разьлічваецца рабочым, відаць, з улікам таго, каб з голаду не памерлі

На сходзе было заяўлена, што заробак транспартнікам павялічаны з кастрычніка на 20 адсоткаў. Нейкая дабаўка будзе яшчэ і ў зьвязку з павелічэньнем тарыфнай стаўкі першага разраду:

«Рабочыя на сходзе вялі сябе вельмі пасіўна. Былі зададзены некаторыя пытаньні наконт спэцвопраткі, умоваў працы. У асноўным задаваў пытаньні я. Адміністрацыя паабяцала павялічыць заробкі на 20 адсоткаў — фактычна яны павялічаныя ўжо з кастрычніка. І плюс да таго тарыфная стаўка першага разраду падвышаная. Што агулам выйшла, будзе бачна, калі атрымаем разьліковыя квіткі».

На вагонарамонтным заводзе зараз раздалі дадаткі да кантракту, у якіх адміністрацыя запытваецца, ці згодныя рабочыя працаваць на рэарганізаваным прадпрыемстве — закрытым акцыянэрным таварыстве «Гомельскі вагонарамонтны завод». Паводле ўказу Лукашэнкі, сузаснавальнікам закрытага таварыства стане Крукаўскі вагонабудаўнічы завод з Украіны.

Дзьмітры Карашкоў як машыніст цеплавозу адмовіўся падпісваць дадатак да кантракту і таму праз два тыдні мусіць звальняцца.

Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Віктар Казлоў зьвяртае ўвагу на тое, што адміністрацыі прадпрыемстваў цяпер усяляк імкнуцца нэўтралізаваць незадаволенасьць рабочых з прычыны нізкай аплаты працы:

«Кіраўнікі прадпрыемстваў незадавальненьні ў працоўных калектывах тушаць разнастайнымі спосабамі — каго запалохалі, каму падачку далі, а каго проста звальняюць з прадпрыемства на падставе істотных зьменаў умоваў працы. Ня згодны — сыходзь. Гэта, у прыватнасьці, відаць на прыкладзе Гомельскага вагонарамонтнага заводу, які з рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства становіцца закрытым беларуска-ўкраінскім акцыянэрным таварыствам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG