Вынікам чаго сталі ўратаваныя старыя могілкі ў Ракаве, Крэве, Наваградку, а пра «панскія» клады Плябані выдадзеная кніжка, якая запачаткавала сэрыю «Гістарычныя могілкі Беларусі». Нэкрапалістка Вольга Сямашка — гераіня чарговага выпуску праграмы Сталкеры Свабоды.
Наша здымачная група сустрэла яе з сябрамі на Кальварыйскіх могілках Менску.
"Вось магіла Камоцкага. Надпіс дрэнна захаваўся, надгробак у вельмі дрэнным стане, зьверху ўжо ідзе разбурэньне. Мох, лішайнік, вада назапашваецца — ёсьць праблемы з захаваньнем. Наша задача — ачысьціць паверхню ад моху, які разбурае структуру каменя, назапашвае ваду, і крыху дагледзець магілу, каб было бачна, што гэта асобнае пахаваньне, а не нейкія зарасьці, як вось побач.
А звычайныя людзі, якія праходзяць паўз, не разумеюць адразу, што тут адбываецца. Спачатку пытаюцца, што мы тут робім, ці гэта нашы суродзічы тут пахаваныя. Мы кажам, што мы — не сваякі для гэтых людзей, якія тут пахаваныя. І тады яны пачынаюць далучацца да нас, апавядаюць пра тых пахаваных тут, каго ведаюць, паказваюць іх магілы. У лепшыя часы да нас дапамагаць на могілкі прыходзіла каля сарака чалавек. Гэта было прыгожа, адчувалася сапраўдная талака. У большасьці — гэта, канечне, студэнты-краязнаўцы і гісторыкі. Гістарычная спэцыяльнасьць, малады ўзрост, прага да цікавых ініцыятываў — гэта іх прыцягвае. Але бывае, што прыходзяць людзі сталыя, якія дапамагаюць нам парадай, інструмэнтамі.
Мяне зь дзяцінства так выхоўвала маці — прыбіраць ня толькі магілу дзядулі, але і магілы іншых людзей, чые сваякі не змаглі гэтага зрабіць. А пасьля ўжо ўзьнікла цікавасьць з пункту гледжаньня навукоўцы. Ёсьць такая навука — нэкрапалістыка, для якое могілкі — навуковыя аб’екты як паказьнікі культуры, гісторыі. Мяне гэта зацікавіла і я вырашыла займацца некрапалістыкай. Вывучаючы могілкі можна бачыць разьвіцьцё грамадзтва, дзяржавы, яе гісторыі і культуры і праз гэта неяк накіроўваць грамадзкую сьвядомасьць, уносіць зьмены ў яе.
Могілкі — гэта неафіцыйныя архівы ўсіх беларусаў, усіх, хто жыў у нашай краіне, нешта рабіў. У папяровых архівах іх прозьвішчаў часта не бывае і толькі могілкі — месца іх апошняга спачыну — памятка аб такіх людзях. Таму важна захаваць магілы, перапісаць іх, каб людзі пра гэта ведалі ў будучым.
Безумоўна, любыя могілкі паказваюць узровень культуры, узровень дзяржавы, узровень жыцьця людзей. Калі ўзяць, напрыклад, менскую Кальварыю, то яна паказвае, што Менск — гэта горад, дзе няма месца ні жывым, ні мёртвым. На жаль, тут ёсьць выпадкі, калі захопліваюцца надзелы, хаваюцца новыя людзі, якія, канечне, павінны быць пахаваны, але не такім жа захопніцкім чынам.
Вясковыя могілкі — больш як бы свае. Там больш прасторна, людзі больш даглядаюць магілы. Пахаваньні пакаленьнямі, цэлымі родамі. Туды прыходзіш і сапраўды — проста адпачываеш душой. І гэта — цудоўна, я лічу.
Беларуская мова сустракаецца на надгробках вясковых могілкаў даволі часта. Там бываюць і беларускія словы, часам беларускія літары ў расейскіх кантэкстах. Але збольшага на могілках нашых — расейская мова.
Для захаваньня могілак неабходна, каб людзі перасталі баяцца аб’ядноўвацца разам. У справе вывучэньня могілак калісьці я была адна. Была адзіночкай. Цяпер да нас ужо прыйшло шмат новых людзей. Трэба разумець, што ў супольнай працы можна пабудаваць будучыню Беларусі, захаваўшы спадчыну, перадаўшы яе дзецям, зрабіўшы краіну лепшай. Толькі — разам".
Наша здымачная група сустрэла яе з сябрамі на Кальварыйскіх могілках Менску.
"Вось магіла Камоцкага. Надпіс дрэнна захаваўся, надгробак у вельмі дрэнным стане, зьверху ўжо ідзе разбурэньне. Мох, лішайнік, вада назапашваецца — ёсьць праблемы з захаваньнем. Наша задача — ачысьціць паверхню ад моху, які разбурае структуру каменя, назапашвае ваду, і крыху дагледзець магілу, каб было бачна, што гэта асобнае пахаваньне, а не нейкія зарасьці, як вось побач.
Сталкеры Свабоды