«Вярнуўшыся ў Беларусь, я адчуў велізарнейшы недахоп у шматлікіх галінах, пачынаючы ад культуры, сканчваючы бізнэсам. На жаль, савецкі зьвяз у дрэнным сэнсе, дый ня толькі ў дрэнным, жыве тут у сэрцах і ў розумах людзей.
Пасьля вяртаньня ў мяне быў маленькі праекцік разам з мамай — мы адчынілі беларускамоўную краму ў Горадні, якая называлася «Зялярня». У ёй продаліся зёлкі, гарбаты. Там таксама ўсё па-беларуску было аформлена.
На жаль, валютны крызыс спыніў дзейнасьць гэтай крамы. Давялося зьмяніць кваліфікацыю і цяпер разам з братам мы арганізавалі хостэл. На гэтую справу я зьвярнуў увагу яшчэ калі вучыўся ў Рыме. У Рыме больш за дзьвесьце хостэлаў тады было, а ў нас два ці тры.
Людзі да нас едуць, хостэлы запатрабаваныя — гэта самае галоўнае. Іншая справа, што ў Беларусі цяпер, асабліва ў Менску, жахлівыя кошты арэнды будынкаў. І ўласьнікі ўсё павышаюць яе і павышаюць, чакаючы гасьцей з-за ўсходняй мяжы, якія будуць здымаць жытло за касьмічныя грошы. Так не адбываецца і памяшканьні пустуюцьпа восем месяцаў, а то і году. Уласьнікі не здаюць іх нам, беларусам, за грошы, за якія мы маглі б іх зьняць. Таму справа мая ідзе добра ў тым сэнсе, што людзі едуць, але дрэнна ў тым сэнсе, што арэнда ў Менску павышаецца. Таму гэта цяпер вельмі ўскладняе існаваньне хостэлаў у Менску.
Выкарыстаньне беларускай мовы адначасова і дапамагае, і ўскладняе. Калі я прыходжу ў дзяржаўныя ўстановы, пачынаючы ад выканкаму і сканчаючы банкам, і пішу дакумэнты на беларускай мове, то спачатку кажуць, што ня могуць іх прыняць. Я пачынаю высьвятляць чаму і тады ўжо кажуць, што могуць. І так ідзе штодзённая барацьба. А для беларускамоўнага прадпрымальніка — гэта барацьба ў кубе. Што, канечне, вельмі стамляе. Але калі сябе знайшоў і ідзеш па сваім шляху, то ідзеш. Нельга сабе здраджваць — гэта самае страшнае ў жыцьці.
А дапамагае мова ў тым, што трапляюцца чыноўнікі, людзі ў тых самых банках, якія наадварот, калі бачаць, што чалавек па-беларуску дакумэнты запоўніў, яны дапамагаюць і робяць так, што звычайна не зрабілі б нікому. І нават адсоткаў дваццаць людзей, зь якімі я камунікую па бізнэсу, пераходзяць на беларускую мову. Атрымоўваецца беларусізацыя праз уласны прыклад, якая працуе больш эфэктыўна, чым калі я буду выходзіць на плошчу са сьцягам і крычаць, што вось давайце па-беларуску размаўляць.
Расейцы просяць, як пачуюць гаворку па-беларуску: «Продолжайте!» Яны чуюць у нас у хостэле беларускую мову і адчуваюць сябе ў Беларусі. І гэта наша мэта — каб чалавек адчуў сябе ў нашым хостэле ў Беларусі, а не ў БССР. Чалавек сутыкаецца з беларускай культурай, з беларускай літаратурай і людзям гэта цікава. Таму на дзіва расейцы ставяцца да нас вельмі пазытыўна і просяць нас размаўляць зь імі па-беларуску.
Замежнікаў, якія прыяжджаюць да нас з Эўразьвязу, прыцягвае сюды татальная адсутнасьць інфармацыі пра Беларусь. Ім цікава, што гэта за краіна, куды трэба яшчэ віза, якая каштуе немалыя грошы. Яны прыяжджаць і часам ня ведаюць нічога, пачынаючы ад таго, якая мова дзяржаўная. Зьяжджаць яны адсюль у большасьці, я мяркую, з пазытыўнымі ўражаньнямі, таму што яны бачаць, канечне, гэтую сыстэму, якая існуе ў Беларусі, якая разбурае, якая зьнішчае, але яны бачаць і людзей, якія вельмі моцныя. І нават нягледзячы на тое, што на гэтых людзей ідзе ад сыстэмы такая колькасьць заганаў, яны выжываюць і ствараюць.
Глядзець відэа на youtube
Пасьля вяртаньня ў мяне быў маленькі праекцік разам з мамай — мы адчынілі беларускамоўную краму ў Горадні, якая называлася «Зялярня». У ёй продаліся зёлкі, гарбаты. Там таксама ўсё па-беларуску было аформлена.
Сталкеры Свабоды
Людзі да нас едуць, хостэлы запатрабаваныя — гэта самае галоўнае. Іншая справа, што ў Беларусі цяпер, асабліва ў Менску, жахлівыя кошты арэнды будынкаў. І ўласьнікі ўсё павышаюць яе і павышаюць, чакаючы гасьцей з-за ўсходняй мяжы, якія будуць здымаць жытло за касьмічныя грошы. Так не адбываецца і памяшканьні пустуюцьпа восем месяцаў, а то і году. Уласьнікі не здаюць іх нам, беларусам, за грошы, за якія мы маглі б іх зьняць. Таму справа мая ідзе добра ў тым сэнсе, што людзі едуць, але дрэнна ў тым сэнсе, што арэнда ў Менску павышаецца. Таму гэта цяпер вельмі ўскладняе існаваньне хостэлаў у Менску.
Таму гэта цяпер вельмі ўскладняе існаваньне хостэлаў у Менску.
Выкарыстаньне беларускай мовы адначасова і дапамагае, і ўскладняе. Калі я прыходжу ў дзяржаўныя ўстановы, пачынаючы ад выканкаму і сканчаючы банкам, і пішу дакумэнты на беларускай мове, то спачатку кажуць, што ня могуць іх прыняць. Я пачынаю высьвятляць чаму і тады ўжо кажуць, што могуць. І так ідзе штодзённая барацьба. А для беларускамоўнага прадпрымальніка — гэта барацьба ў кубе. Што, канечне, вельмі стамляе. Але калі сябе знайшоў і ідзеш па сваім шляху, то ідзеш. Нельга сабе здраджваць — гэта самае страшнае ў жыцьці.
І нават адсоткаў дваццаць людзей, зь якімі я камунікую па бізнэсу, пераходзяць на беларускую мову.
А дапамагае мова ў тым, што трапляюцца чыноўнікі, людзі ў тых самых банках, якія наадварот, калі бачаць, што чалавек па-беларуску дакумэнты запоўніў, яны дапамагаюць і робяць так, што звычайна не зрабілі б нікому. І нават адсоткаў дваццаць людзей, зь якімі я камунікую па бізнэсу, пераходзяць на беларускую мову. Атрымоўваецца беларусізацыя праз уласны прыклад, якая працуе больш эфэктыўна, чым калі я буду выходзіць на плошчу са сьцягам і крычаць, што вось давайце па-беларуску размаўляць.
Расейцы просяць, як пачуюць гаворку па-беларуску: «Продолжайте!»
Расейцы просяць, як пачуюць гаворку па-беларуску: «Продолжайте!» Яны чуюць у нас у хостэле беларускую мову і адчуваюць сябе ў Беларусі. І гэта наша мэта — каб чалавек адчуў сябе ў нашым хостэле ў Беларусі, а не ў БССР. Чалавек сутыкаецца з беларускай культурай, з беларускай літаратурай і людзям гэта цікава. Таму на дзіва расейцы ставяцца да нас вельмі пазытыўна і просяць нас размаўляць зь імі па-беларуску.
Яны прыяжджаць і часам ня ведаюць нічога, пачынаючы ад таго, якая мова дзяржаўная.