Адпаведны адміністрацыйны пратакол супраць палітыка склаў 8 лістапада начальнік аддзелу грамадзкага парадку й прафіляктыкі парушэньняў Навабеліцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Генадзь Хількевіч.
З райаддзелу ўнутраных спраў спадара Палякова даставілі ў Навабеліцкі раённы суд, дзе яму ўручылі позву на судовае паседжаньне 13 лістапада.
У міліцыю Васіль Палякоў быў выкліканы позвай, якую яму прынесьлі дадому на трэці дзень пасьля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — на 9-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы.
Тут на Дзяды гомельскія грамадзкія актывісты пад бел-чырвона-белым сьцягам усклалі вянкі да пакутнага крыжа з таблічкай: «Адно зь месцаў масавых расстрэлаў ахвяр бальшавіцкай дыктатуры ў пэрыяд 1919–1940 г.».
Упарадкавалі і ўшанавалі 3 лістапада і іншыя месцы масавых расстрэлаў мірных жыхароў паабапал Чарнігаўскай шашы.