Позву раніцай прынёс дадому Васілю Палякову афіцэр міліцыі і ўручыў пад росьпіс.
Спадара Палякова выклікае да сябе на 8 лістапада начальнік аддзелу грамадзкага парадку і прафіляктыкі парушэньняў Навабеліцкага РАУС падпалкоўнік Генадзь Хількевіч.
Міліцыя шукала таксама і грамадзкага актывіста Ўладзімера Шыцікава, каб уручыць яму аналягічную позву, але таго не было дома.
«Думаю, што гэта, хутчэй за ўсё, зьвязана з ушанаваньнем на Дзяды памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў — на 9-м кілямэтры Чарнігаўскай шашы. Людзі ў цывільным з машыны здымалі на відэа, як мы ўскладалі вянкі да пакутнага крыжа. Езьдзілі яны за намі і ў лес, дзе мы парадкавалі тэрыторыю вакол такія жа крыжоў на месцах масавых расстрэлаў мірных жыхароў», — кажа спадар Палякоў.
Палітык лічыць, што міліцыя паўтарае сёлетні сцэнар, скарыстаны 25 сакавіка, у Дзень Волі. Тады «ціхушнікі» таксама здымалі на відэа ўшанаваньне памяці дзяячкі БНР Палуты Бадуновай — ускладаньне вянка і кветак на вуліцы Дзімітрава ў Навабеліцкім раёне, на месцы дома, дзе жыла Палута Бадунова. Міліцыя абвінаваціла Васіля Палякова і грамадзкага актывіста Ўладзімера Шыцікава ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Праз суд кожнага зь іх аштрафавалі на 2 мільёны рублёў.
Штрафы гэтыя актывісты дасюль аспрэчваюць у Камітэце ААН па правах чалавека, пасьля таго як не знайшлі падтрымкі ва ўсіх судовых інстанцыях Беларусі.