З ініцыятывай браць па 100 даляраў з кожнага беларуса, які выяжджае на закупы за мяжу, выступіў Аляксандар Лукашэнка. А неўзабаве віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч пацьвердзіў, што да канца кастрычніка падобная норма можа быць ухваленая.
Намесьнік старшыні Мытнага камітэту Сяргей Барысюк заявіў, што ад пачатку году за мяжу, ня лічачы Расеі, беларусы выяжджалі больш за 12 мільёнаў разоў. Пры захаваньні цяперашніх тэмпаў гэтая лічба да канца году можа дасягнуць 15 мільёнаў. Калі пры кожным выезьдзе спаганяць па 100 даляраў, то бюджэт на роўным месцы можа атрымаць 1,5 мільярда:
«Усяго празь дзяржаўную мяжу перамешчана 20 мільёнаў 774 фізычныя асобы, зь якіх асобы, якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь, складаюць 12 мільёнаў 536 тысяч. Хачу зазначыць, што сёньня ў Беларусі тарыф фармуе Міністэрства замежных спраў, але пошліны спаганяюць мытныя органы. Вэтэрынарныя, фітасанітарныя і іншыя меры абароны нашага рынку вызначаюцца Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчаваньня, Міністэрствам аховы здароўя, шэрагам іншых ведамстваў, але груз, падкантрольны той ці іншай службе, на мяжы выяўляе мытнік. Калі будзе прынятае дырэктыўным органам Рэспублікі Беларусь адпаведнае рашэньне, мытныя органы ў рамках вызначанай кампэтэнцыі будуць яго выконваць. Па пытаньнях эканамічнага эфэкту — гэта не да мяне».
Нейкі час таму Лукашэнка абурыўся, што беларусы штогод вывозяць за мяжу 3 мільярды даляраў, якія вяртаюцца ў выглядзе рознага, як ён сказаў, «барахла». Таму, маўляў, трэба абкладаць кожнага, хто выяжджае з краіны, своеасаблівай таварнай пошлінай. А ці гатовыя дзяржаўныя чыноўнікі самі плаціць па 100 даляраў? Спадар Барысюк расказаў, што апошні раз выяжджаў у Эўразьвяз падчас адпачынку — наведваў зь сям’ёй аквапарк у Друскеніках. Тады пошліны яшчэ ніхто не патрабаваў. Але як законапаслухмяны грамадзянін спадар Барысюк гатовы плаціць столькі, колькі скажа вышэйшае кіраўніцтва:
«Асноўныя мае маршруты праходзяць па тэрыторыі Мытнага зьвязу, а там у нас мытны і памежны кантроль не ажыцьцяўляецца. Таму, напэўна, і надалей буду захоўваць тыя маршруты, якія ўжо склаліся. А калі ў Эўразьвяз паеду, то, значыць, буду выконваць тыя патрабаваньні заканадаўства, якія будуць дзейнічаць на момант маёй паездкі ў Эўропу. Але казаць, што падчас знаходжаньня за межамі нашай краіны я праводзіў нейкія сур’ёзныя маркетынгавыя дасьледаваньні — што дзе таньнейшае, а што даражэйшае, — дакладна не. І тое, што не набываў тавары доўгатэрміновага карыстаньня, — таксама дакладна».
Раней віцэ-прэм’ер Пётар Пракаповіч супакойваў, што падаткам ня будуць абкладацца турысты, а толькі тыя, хто едзе, напрыклад, у Польшчу ці Літву дзеля шопінгу. Як мытнікі зьбіраюцца вызначаць у натоўпе тых, хто зьбіраецца на шопінг? Сяргей Барысюк робіць лягічную выснову: раней ці пазьней у краму трапіць кожны, таму патэнцыйна пошліна можа тычыцца ўсіх:
«Езьдзяць па крамах, ня езьдзяць па крамах. Гэта ўсё ўмоўна. Бо кожны, хто выяжджае за мяжу, усё роўна трапіць у краму. Хоць бы дзеля таго, каб набыць бутэлечку вады і піражок, каб перакусіць. Але калі грамадзяне перасякаюць мяжу дзеля ажыцьцяўленьня прыхаванай камэрцыйнай дзейнасьці, адпаведныя мэханізмы Мытным камітэтам на практыцы ўжо рэалізуюцца. Ёсьць дакладныя крытэрыі, якія даюць падставы службовым асобам мытні аднесьці маёмасьць, якая перамяшчаецца, да асабістай альбо лічыць яе як тавар для камэрцыйнай дзейнасьці. Гэтыя крытэрыі ад 2008 году агульнадаступныя, яны разьмешчаныя на інфармацыйных стэндах у месцах перасячэньня дзяржаўнай мяжы. Натуральна, спрабуюць нешта перавысіць, але, як правіла, выконваюць. Таму мэханізмы, безумоўна, ёсьць».
На думку экспэртаў, прыняцьцё новага падатку непазьбежна прывядзе да хаосу на памежных пераходах. Відавочна, што ніхто не захоча добраахвотна аддаваць на незразумелыя мэты 100 даляраў і будзе даводзіць, што едзе паглядзець сьвет. Начальнік упраўленьня арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэту Ўладзімер Арлоўскі кажа, што ўжо цяпер асобныя працэдуры мытнага афармленьня займаюць нямала часу, а што будзе далей — пытаньне адкрытае:
«Натуральна, час залежыць ад таго, якія тавары асоба ўвозіць ці вывозіць, перамяшчае празь мяжу. Калі ў чалавека няма тавараў, якія падлягаюць дэкляраваньню, ён рушыць празь зялёны калідор, і гэты час мінімальны. Калі ж ёсьць тавары, якія падлягаюць дэкляраваньню, тым больш з выплатай плацяжоў, — адпаведна, гэты час павялічваецца. Зноў жа, нейкі час траціць сама асоба на дэкляраваньне, плюс час на мытнае афармленьне. Зноў жа, залежыць ад колькасьці тавараў, ад плацяжоў. Як правіла, гэта займае 15–20 хвілін. Каб звыш гэтага часу, то, пэўна, існуюць пэўныя падставы для правядзеньня апэрацыяў мытнага кантролю. То бок, магчыма, гэта ўзважваньне тавару, магчыма, надгляд, агляд і г.д.».
Эканаміст, кіраўнік Саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў Георгі Бадзей лічыць, што небясспрэчная ініцыятыва аб увядзеньні 100-даляравай пошліны патрабуе грунтоўнага вывучэньня — людзі б не куплялі замежны тавар, каб беларускі быў хоць бы параўнальнай якасьці:
«Безумоўна, тут патрэбныя глыбокія вывучэньні, кансультацыі, бо можна, як кажуць, здуру напароць гарачкі. Але факт, што гэты своеасаблівы падатак на спажываньне наўпрост адаб’ецца на вельмі значнай частцы нашага насельніцтва. Дарэчы, тут маглі б сказаць сваё слова ўсе гэтыя шматлікія дзяржаўныя прафсаюзы, фармальныя абаронцы працоўных. Бо гэта ўдар наўпрост па насельніцтве, па звычайных людзях, якія таксама падпадаюць пад дзяржаўную раздачу. Адкуль у іх лішнія грошы? І я ня ведаю, чаму прафсаюзы дагэтуль не рэагуюць на падобныя прапановы, якія тычацца сотняў тысяч людзей».
Ідэя таварнай пошліны разглядаецца ў рэчышчы дзяржаўнай палітыкі імпартазамяшчэньня. Маўляў, калі з папярэдняй аплатай 100 даляраў езьдзіць за мяжу стане нявыгадна, людзі пачнуць купляць беларускае.