Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракаповіч: 9500 рублёў за даляр у наступным годзе


У 2014 годзе ў Беларусі інфляцыя чакаецца на ўзроўні 11% , ВУП краіны вырасьце на 5,7% , паведаміў віцэ-прэм’ер рэспублікі Пётар Пракаповіч падчас прамой тэлефоннай лініі ва ўрадавай газэце «Рэспубліка».

Пракаповіч дадаў, што парамэтры макрапрагнозу распрацоўваюцца зыходзячы зь сярэднегадавога курсу 9,5 тыс. рублёў за даляр.

Ён адзначыў, што такія парамэтры ўтрымліваюцца ў праекце макрапрагнозу на 2014 год, які абмяркоўваецца ва ўрадзе.

Паводле Пракаповіча, у 2013 годзе інфляцыя не павінна перавысіць 12%. За студзень-жнівень спажывецкія кошты ў краіне вырасьлі на 8,2%, у тым ліку за жнівень — на 0,1%. «Гэта значыць, мы ідзем у парамэтрах гэтага году» , — адзначыў ён.

Паводле прагнозу на 2013 год прырост ВУП павінен скласьці 8,5%. Але за студзень-ліпень ВУП вырас толькі на 1,4%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG