Нераўнадушныя гараджане такім чынам пратэстуюць супраць павальнага зносу помнікаў драўлянага дойлідзтва, характэрных для гарадзкой архітэктуры пачатку ХХ стагодзьдзя.
Прадстаўнікі маладзёвай краязнаўчай суполкі «Талака» й Таварыства беларускай мовы зьвярталіся ў гарвыканкам і Міністэрства культуры з просьбай захаваць для гісторыі хоць бы асобныя драўляныя дамы. Але мэханізм запушчаны, і дамы мэтадычна ідуць пад нож бульдозэраў.
На месцы зьнесеных драўляных дамоў на вуліцы Валатаўской пачалі капаць катлаван. З вывешанага на агароджы пашпарта аб’екта гараджане даведаліся, хто й што будуе на зруйнаванай «драўлянай» вуліцы. Аказалася, што менскае таварыства абмежаванай адказнасьці «Электрапрам» будуе тут кватэры на продаж у шматузроўневым доме з падземнай аўтастаянкай.