Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто ад Беларусі паедзе на саміт у Вільню, пакуль ня вырашана


Мапа «Ўсходняга партнэрства»
Мапа «Ўсходняга партнэрства»

Рашэньне пра тое, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні, яшчэ не прынятае.

Пра гэта БелаПАН паведаміў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Паводле яго слоў, рашэньне пра гэта будзе прынятае «ў хуткім часе».

Як паведамлялася раней, віцэ-міністар замежных спраў Літвы Андрус Крывас 15 кастрычніка перадаў кіраўнікам дыпляматычных місій краін-удзельніц «Усходняга партнэрства» Эўразьвязу ў Літве запрашэньні для іх дзяржаў на трэці саміт ініцыятывы.

Запрашэньні на саміт, які будзе праходзіць у Вільні 28-29 лістапада, былі перададзеныя дыпляматам Армэніі, Азэрбайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Прычым гэта запрашэньні не для пэўных асоб, а для дзяржаў. Лісты падпісаныя прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, прэзыдэнтам Рады Эўразьвязу Германам ван Рампэем і старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу.

На сустрэчы ў Вільні мяркуецца падпісаць дамову пра асацыяванае сяброўства і пра свабодны гандаль Эўразьвязу і Ўкраіны, а таксама парафіраваць аналягічныя дамовы з Малдовай і Грузіяй.

Аляксандар Лукашэнка ў Вільню паехаць ня можа, бо ён унесены ў «чорны сьпіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронена выдаваць эўрапейскія візы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG