Чыноўнікі не дазволілі актывістам правесьці у цэнтры гораду пікет, прымеркаваны да гадавіны зьняволеньня Алеся Бяляцкага, што і стала нагодай для звароту ў суд.
Да суду праваабаронцы намагаліся абскардзіць рашэньне магілёўскіх чыноўнікаў у аблвыканкаме. Скарга была пакінутая без задавальненьня.
Пікет меўся адбыцца 4 жніўня на Першамайскай вуліцы непадалёк ад будынку гарвыканкаму. У адказе за подпісам намесьніка старшыні гарадзкой выканаўчай улады Ігара Аўсеенкі актывістам паведамілі, што для такіх мерапрыемстваў вызначаная пляцоўка на стадыёне, што на вуліцы Чалюскінцаў абласнога цэнтру. На гэтай падставе праваабаронцам і не дазволілі правесьці ў цэнтры гораду акцыю пратэсту.
У судзе актывісты даводзілі, што рашэньне гарвыканкаму, якім вызначана месца правядзеньня публічных акцыяў у Магілёве, парушае беларускую Канстытуцыю і міжнародныя пагадненьні, ратыфікаваныя Рэспублікай Беларусь, а значыць незаконнае і падпадае пад скасаваньне.
«Мы ня мелі ілюзіяў на станоўчае рашэньне. Пачынаючы гэты працэс, мы перасьледавалі мэту давесьці яго да, як нам падаецца, лягічнага завяршэньня. Мы пройдзем усе беларускія судовыя інстанцыі і справядлівасьць знойдзем у камітэце ААН па правах чалавека. Мы наўмысна зьвярнулі ўвагу ў скарзе на аналягічныя судовыя працэсы, якія праходзілі ў Беларусі і якія скончыліся не на карысьць нашых калегаў. У камітэце ААН па правах чалавека сытуацыя кардынальна зьмянілася на супрацьлеглую. У скарзе мы падалі фактуру, чаму так сталася. Судзьдзя агучыла гэтыя факты, і іх пачулі чыноўнікі. Мы, як падаецца, даволі пераканаўча давялі, што рашэньне гарвыканкаму парушае ня толькі ўнутранае беларускае заканадаўства, але і міжнародныя абавязаньні Рэспублікі Беларусь», — камэнтуе вырак праваабаронца Аляксей Колчын.
Прадстаўнікі гарвыканкаму і аблвыканкаму прэтэнзіі праваабаронцаў назвалі неабгрунтаванымі.
Cудзьдзя Валянціна Лапаціна ў сваім выраку довады праваабаронцаў, што стадыён не прыдатнае месца для пікетаваньня расцаніла як надуманыя. Заявы скаржнікаў, што забарона на правядзеньне пікету ў цэнтры гораду парушае іх права на свабоднае выказваньне думак і меркаваньняў ды правядзеньне масавых мерапрыемстваў, суд расцаніў таксама як надуманыя.