Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга ўспамінаў Алеся Бяляцкага рыхтуецца да друку


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Паводле грамадзкай актывісткі Алёны Лапцёнак, завяршаецца праца над кнігай успамінаў Алеся Бяляцкага. Успаміны праваабаронца дасылае лістамі з калёніі, потым тэксты апрацоўваюцца, пры неабходнасьці дарабляюцца аўтарам.

Алёна Лапцёнак кажа, што кніга мае працоўную назву «Лісты праваабаронцы з-за кратаў», але гэта яшчэ не канчатковы варыянт.

Алёна Лапцёнак пра зьмест кнігі Алеся Бяляцкага: «Гэта ўспаміны пра сваю праваабарончую дзейнасьць. Пасьля кнігі Алеся „Асьвечаныя беларушчынай“ яшчэ адну кнігу ягоных публіцыстычных артыкулаў рыхтуе да друку Паліна Сьцепаненка. А тут — успаміны, у асноўным пра праваабарончую дзейнасьць. Пра падзеі, якія папярэднічалі, а па-сутнасьці і прывялі да арышту Алеся ў 2011 годзе».

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 году зьняволеньня нібыта за ўтойваньне прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі паведаміў у судзе, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій. Трымаюць палітвязьня ў бабруйскай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG