Пазоўнікі вінавацілі журналістаў у дыскрэдытацыі кіраўніцтва прадпрыемства і падрыве дзелавой рэпутацыі.
Журналісты прэтэнзіяў ПМК не прызнаюць. Лічаць іх неабгрунтаванымі. Будуць абскарджваць вырак раённага суду ў абласным судзе.
«Будзем змагацца, але, як я казаў раней, не дадуць улады выйграць суд „Вольнаму гораду“. Гэта будзе не на карысьць улады. Вестка пра выйграны суд адразу абляціць увесь Крычаў. І людзі тады скажуць, што вось ужо апазыцыя перамагае — значыцца, суды на іхным баку. Улады ж такога ня могуць дапусьціць», — камэнтуе вырак Сяргей Няроўны.
Акрамя Сяргея Няроўнага, адказчыкамі на судзе выступалі заснавальнік выданьня Ўладзімер Кудраўцаў і аўтар публікацыі «З абвяржэньнем пачакаем...» Мікалай Гердзій.
Нагодай для суду сталася публікацыя «З абвяржэньнем пачакаем...». У ёй сьцьвярджаецца, што з двума працаўнікамі прадпрыемства, якія выступалі сьведкамі на разглядзе ранейшай справы ПМК супраць «Вольнага гораду», не былі заключаныя працоўныя кантракты, што парушае працоўнае заканадаўства. Як заяўляюць журналісты, пра гэта стала вядома ад саміх працаўнікоў, калі тыя давалі суду тлумачэньні.
Паводле ж кіраўніцтва ПМК, зьвесткі, апублікаваныя ў газэце, не адпавядаюць рэчаіснасьці. У пазове прызнаецца, што пытаньне пра кантракты агучвалася на судзе, аднак зададзенае яно было «некарэктна, і сьведкі не маглі на яго адразу адказаць».
«Пасьля таго як ім паказалі аналягічныя дамовы, яны адказалі, што насамрэч дамовы ў іх таксама ёсьць», — адзначана ў пазове за подпісам начальніка ПМК № 280 Аляксея Фралова.
Судзьдзя Антаніна Качанава вынесла вырак на карысьць пазоўніка. Журналісты мусяць у бліжэйшым нумары падаць абвяржэньне і кампэнсаваць ПМК судовыя выдаткі. Паводле рэдактара газэты Сяргея Няроўнага, сума кампэнсацыі складае 1 мільён 100 тысяч рублёў.
24 кастрычніка журналістаў зноў чакаюць у судзе. Гэтым разам супраць «Вольнага гораду» выступаюць двое працаўнікоў ПМК — Пётар Конеў і Вольга Байгола. Паводле іхнага пазову, яны зьняважаныя згадкай у артыкуле «З абвяржэньнем пачакаем...», што працуюць без кантрактаў. Яны намагаюцца адсудзіць у журналістаў 16 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды і дамагчыся публікацыі з абвяржэньнем пададзеных зьвестак.