Лідэр дэмакратычнага большасьці ў сэнаце Гары Рыд абвясьціў, што новае пагадненьне прадугледжвае фінансаваньне ўраду да 15 студзеня 2014 году і дазваляе ўздымаць столь дзяржаўнага доўгу да 7 лютага.
Новы плян будзе вынесены на галасаваньне Сэната і Палаты прадстаўнікоў, пасьля чаго ён будзе прадстаўлены на подпіс прэзыдэнту Бараку Абаму. У выпадку правалу гэтай спробы амэрыканскі Кангрэс наўрад ці пасьпее пазьбегнуць дэфолту па дзярждоўгу да крайняга тэрміну — поўначы 17 кастрычніка. Столь дзярждоўгу патрабуецца падняць на 16,7 трыльёна даляраў.
Выступаючы ў сэнаце, Гары Рыд назваў дасягнутае пагадненьне «гістарычным» і падкрэсьліў, што яно дасьць час Кангрэсу выпрацаваць доўгатэрміновае пагадненьне па бюджэце.
«Наша краіна апынулася на мяжы катастрофы», — заявіў лідэр сэнацкае большасьці, дэмакрат Гары Рыд.
Лідэр рэспубліканскага меншасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл, які сумесна з Рыдам выпрацаваў гэта пагадненьне, выказаў упэўненасьць у тым, што дэфолту ўдалося пазьбегнуць і фэдэральныя інстытуты змогуць пачаць працаваць.
«Рэспубліканцам цяпер трэба аб’яднацца для дасягненьня іншых жыцьцёва важных мэтаў», — заўважыў Макконэл.
Казначэйства ЗША зьвярталася да надзвычайных мераў для аплаты рахункаў з траўня — калі была дасягнутая цяперашняя столь дзярждоўгу.
Палітык, банкіры і эканамісты папярэджвалі пра злавесныя наступствы для сусьветнай эканомікі ў выпадку, калі Кангрэс і Белы дом у сераду не дасягнуць кампрамісу.
Прэзыдэнт Барак Абама пасьлядоўна адпрэчваў спробы рэспубліканцаў дамагчыся яго саступак у абмен на пагадненьне па дзярждоўгу, назваўшы іх тактыку шантажом і вымагальніцтвам.
Рэспубліканцы ў першую чаргу дамагаліся ўнясеньня істотных паправак у прыняты ў 2010 годзе закон аб рэформах у страхавой сыстэме аховы здароўя, які Абама лічыць адным са сваіх галоўных дасягненьняў на прэзыдэнцкай пасадзе.
Пра гэта паведамляе ВВС.