У ЗША па-ранейшаму застаецца пагроза дэфолту. Калі ліміт дзяржаўных запазычаньняў ня будзе павышаны, Міністэрства фінансаў, як мяркуецца, ужо да чацьвярга 17 кастрычніка вычарпае сродкі на аплату сваіх абавязаньняў. І гэта можа прывесьці да беспрэцэдэнтнай сытуацыі, бо Злучаныя Штаты не абвяшчалі дэфолту па сваіх даўгах аж з 1790 году.
«Самы вялікі стрэс ад магчымага дэфолту атрымаюць тыя, у каго шмат даляраў», — сказаў Свабодзе кандыдат эканамічных навук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Барадзеня:
«У прыватнасьці, Кітай. І кітайцы з гэтай нагоды ўжо адназначна выказаліся. Яны яшчэ два тыдні таму прасілі не даводзіць сытуацыю да патавай, бо менавіта яны цяпер асноўныя трымальнікі даляра. Мне падаецца, у сьвеце можа адбыцца пераразьмеркаваньне валют. Могуць атрымаць разьвіцьцё і падтрымку праекты, альтэрнатыўныя даляру. Напрыклад, тыя, пра якія нядаўна казаў Уладзімер Пуцін.
У нас даляразыцыя даволі высокая. Але, з другога боку, наш рубель завязаны адначасова на тры валюты. І таму, я думаю, наш жывы чалавек наўрад ці вельмі хутка і вельмі востра адчуе гэты крызіс. Верагодна, наступствы будуць аддаленыя. І адчуем мы іх празь нейкія эканамічныя працэсы, якія маюць дастаткова вялікую інэртнасьць.
Ці трэба цяпер беларусам бегчы і пазбаўляцца ад даляра? Даўным-даўно ўжо была дадзеная разумная парада — не трымайце ўсе яйкі ў адным кошыку. І калі ёсьць многа грошай, то іх трэба трымаць і ў беларускіх рублях, і ў эўра, і ў далярах... Я думаю, даляры не ператворацца вокамгненна ў паперкі. Такой катастрофы, што, маўляў, мы абвяшчаем дэфолт, адмяняем свае грошы і пераходзім зь зялёных на ружовыя, ня будзе.
Зьявіцца пэўная турбулентнасьць на валютных рынках. А можа, і яе ня будзе. Пакуль пра гэта казаць досыць складана. Таму простым людзям, якія трымаюць свае грошы пад матрацам і ў банках, у тым ліку і ў трохлітровых, наўрад ці трэба моцна напружвацца і нэрвавацца з прычыны амэрыканскага дэфолту».
«У выніку тэхнічнага дэфолту ЗША найперш зьнізіцца курс даляра адносна замежных валют», — адзначае экспэрт Лібэральнага клюбу Антон Болтачка:
«Трэба ўлічваць, што гэта не катастрофа, бо тэхнічны дэфолт, нават калі ён здарыцца, не азначае, што Штаты цалкам неплатаздольныя. Таму зьніжэньне курсу даляра будзе толькі на некалькі працэнтаў. І таму калі казаць пра Беларусь, то тут наагул гэты працэс можа не адбіцца на цяперашнім курсе. Хутчэй, для нас гэта будзе шчасьце, асабліва для ўладаў. Бо за гэтым можна схаваць тую дэвальвацыю, якую неабходна правесьці, каб нармалізаваць той дысбалянс, які ўтварыўся ў эканоміцы.
Што да нашай краіны і нашых людзей, то тут трэба ўлічваць, якое месца займае даляр у разьліках паміж краінамі і ў зьберажэньнях. У разьліках паміж краінамі на першым месцы не даляр, а расейскі рубель. А даляр — толькі на другім. Таму тут падзеньне даляра адаб’ецца на нейкіх кантрактах. Але ж у шмат якіх камэрцыйных кантрактах улічваецца валютная рызыка.
Што да простых людзей, то яны могуць наагул не адчуць дэфолту. Мы купляем за беларускія рублі, а даляр плацёжным сродкам не зьяўляецца. Адпаведна, беларускія грамадзяне нічога такога не адчуюць».

Могуць атрымаць разьвіцьцё і падтрымку праекты, альтэрнатыўныя даляру. Напрыклад, тыя, пра якія нядаўна казаў Уладзімер Пуцін

Што да простых людзей, то яны могуць наагул не адчуць дэфолту